Высокі кітайскі госць перадаў цёплыя прывітанні і найлепшыя пажаданні ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэм`ера Дзяржсавета Лі Кэцяна. Звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі, Чжан Гаалі падкрэсліў: "Напярэдадні майго ад`езду Сі Цзіньпін сказаў, што вы яго вялікі сябар і я змагу размаўляць з вамі на любыя тэмы, правесці абмен меркаваннямі па многіх пытаннях".
Чжан Гаалі адзначыў, што камфортна адчувае сябе на беларускай зямлі і падзякаваў за гасцінны прыём кітайскай дэлегацыі.
Дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм`ера Дзяржсавета КНР, членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Чжан Гаалі 26 верасня прыбыла з трохдзённым візітам у Беларусь. У час сустрэч і перагавораў у Мінску плануецца абмеркаваць шырокі спектр беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.
26 верасня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
26 верасня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА