https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парашэнка спадзяецца на працяг трохбаковых кансультацый па Украіне


Парашэнка выказаў надзею на тое, што "кансультацыі будуць працягвацца і могуць прынесці канкрэтныя вынікі".
У тэлефоннай размове 4 жніўня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выказаў удзячнасць свайму беларускаму калегу Аляксандра Лукашэнку за садзейнічанне правядзенню ў Мінску 31 ліпеня пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, паведаміла прэс-служба ўкраінскага лідара.

Прэс-служба Парашэнкі таксама паведамляе, што "падчас тэлефоннай размовы прэзідэнты Украіны і Беларусі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў палітычных і эканамічных двухбаковых узаемаадносінаў, у прыватнасці аб зняцці штучных бар`ераў ва ўзаемным гандлі".

"Прэзідэнт Беларусі запэўніў прэзідэнта Украіны ў тым, што Беларусь лічыць добрасуседскія адносіны з Украінай адным з прыярытэтаў сваёй знешняй палітыкі і знешнеэканамічнай дзейнасці. Прэзідэнты дамовіліся працягнуць дыялог на пастаяннай аснове па праектах узаемадзеяння на двухбаковым і шматбаковым узроўні", — гаворыцца ў паведамленні.

Варта зазначыць, што ў распаўсюджанай раней інфармацыі прэс-службы прэзідэнта Беларусі тэма працы кантактнай групы не згадвалася. Паведамлялася толькі, што "кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі гандлёвыя адносіны паміж краінамі, іншыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў межах Мытнага саюза". "Асаблівую ўвагу прэзідэнты надалі тэме паставак нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разумее вастрыню гэтага пытання з улікам уборачнай кампаніі і таму, нягледзячы на ўнутраныя патрэбы, акажа садзейнічанне Украіне ў забеспячэнні яе эканомікі нафтапрадуктамі", — паведамляла прэс-служба беларускага кіраўніка.

Нагадаем, сустрэча трохбаковай кантактнай групы (Украіна — Расія — АБСЕ) адбылася ў дзяржаўнай рэзідэнцыі Заслаўе пад Мінскам 31 ліпеня. Ёй папярэднічала тэлефонная размова Лукашэнкі і Парашэнкі 29 ліпеня, падчас якой украінскі прэзідэнт прапанаваў прыцягнуць Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Лукашэнка ініцыятыву падтрымаў.

У перамовах пад Мінскам узялі ўдзел экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў і афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР). Прозвішчы апошніх не называліся, аднак, як вынікае з фатаграфіі, што трапіла ў СМІ, на перамовах быў зняты чалавек, вельмі падобны на віцэ-прэм`ера ДНР Андрэя Пургіна.

Удзельнікі мінскай сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з заложнікамі і іншымі незаконна затрыманымі падчас канфлікту людзьмі. У якасці першачарговага кроку было "прынята абавязацельства аб неадкладным вызваленні значнай колькасці затрыманых". Пазней Леанід Кучма ўдакладніў, што размова ідзе пра 20 асобаў з кожнага боку. На перамовах таксама абмяркоўвалася сітуацыя вакол месца крушэння самалёта "Малайзійскіх авіяліній". Была падкрэсленая неабходнасць далейшай арганізацыі бяспечнага доступу да месца здарэння міжнародных следчых. Паведамлялася таксама, што кантактная група дамовілася аб правядзенні новай сустрэчы на наступным (гэта значыць на цяперашнім. — БелаПАН.) тыдні.

Дата чарговай сустрэчы кантактнай групы пакуль не называецца.

БелаПАН
Мінск, 4 жніўня 2014
 
Дата публикации:04.08.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:867
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме