https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША вітаюць рашэнне лідараў Мытнага саюза, Украіны і прадстаўнікоў ЕС сустрэцца 26 жніўня ў Мінску


Аб гэтым заявіў намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Мэры Харф 19 жніўня на штодзённым брыфінгу, матэрыялы якога апублікаваныя на сайце знешнепалітычнага ведамства.
Злучаныя Штаты Амерыкі лічаць пазітыўным крокам сустрэчу ў фармаце Мытны саюз — Еўрасаюз — Украіна, якая пройдзе 26 жніўня ў Мінску.

Адказваючы на пытанне аб стаўленні ЗША да сустрэчы лідараў мытнай "тройкі", Украіны і прадстаўнікоў ЕС, Харф адзначыла, што "ЗША не ўдзельнічаюць у гэтай сустрэчы".

"Відавочна, што ў гэтай сітуацыі неабходны дыялог, бо сітуацыя павінна вырашыцца мірным шляхам. Але выказванні [аб мірным вырашэнні канфлікту] павінны падмацоўвацца дзеяннямі Расіі, таму паглядзім, да чаго прывядзе гэтая сустрэча", — сказала яна, дадаўшы, што "падмацоўваць словы дзеяннямі" павінны ўсе бакі, канфлікту.

Тым не менш Расію яна вылучыла асобна, бо РФ, паводле слоў Харф, з`яўляецца "адзіным бокам канфлікту, які пасылаў зброю і байцоў на тэрыторыю іншай краіны", таму "пытанне дээскалацыі канфлікту ляжыць на іх". "Мы гаварылі пра гэта з самага пачатку", — дадала намеснік прэс-сакратара Дзярждэпа ЗША.

У той жа час Харф аказалася не гатовая адказаць на пытанне, ці ўвядзе Вашынгтон нейкія асобныя санкцыі ў адказ на забарону Расіі адносна імпарту прадуктаў з ЗША і Еўрасаюза, альбо Белы дом вырашыць працягваць палітыку санкцый супраць Расіі за яе дзеянні ва Украіне. Намеснік прэс-сакратара толькі звярнула ўвагу на тое, што ЗША ўводзяць санкцыі не паводле прынцыпу "вока за вока", а за "канкрэтныя дзеянні краіны".

Нагадаем, 19 жніўня прэс-служба прэзідэнта Беларусі пацвердзіла планы аб правядзенні 26 жніўня ў Мінску сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрасаюза.

Інфармацыю аб тым, што ў Мінску 26 жніўня адбудзецца сустрэча ў фармаце Мытны саюз — ЕС — Украіна, пацвердзілі напярэдадні ў Кіеве, Маскве, Мінску і Бруселі. У прыватнасці, як паведамляе прэс-служба Еўракамісіі, старшыня ЕК Жазэ Мануэль Барозу ў тэлефоннай размове праінфармаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку аб тым, што атрымаў запрашэнне ад яго і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ўзяць удзел у сустрэчы. Барозу, у сваю чаргу, папрасіў паўдзельнічаць у гэтай сустрэчы вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях бяспекі і знешняй палітыкі Кэтрын Эштан, адказнага за энергетыку віцэ-старшыню Еўракамісіі Гюнтэра Этынгера і камісара па гандлі Карла дэ Гухта, каб прадстаўляць Еўрапейскі саюз на гэтым мерапрыемстве.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2014
 
Дата публикации:20.08.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:949
 
Ключевые слова:
Украина США Евросоюз Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме