"Разам з тым важна, каб магчымасць для свабоднага волевыяўлення мелі грамадзяне ўсіх рэгіёнаў краіны", — падкрэсліў прэс-сакратар.
"Самастойнае вызначэнне далейшага кірунку свайго развіцця — неад`емнае права ўкраінскага народа. Выбары — гэта лепшая, найбольш прымальная і дэмакратычная форма мірнай рэалізацыі такога права", — заявіў Мірончык.
Прэс-сакратар адзначыў, што прадстаўнікі Беларусі возьмуць удзел у назіранні за выбарамі ва Украіне як у нацыянальнай якасці, так і па лініі рэгіянальных арганізацый. "Гэта дапаможа нам сфармуляваць іх адэкватную ацэнку", — сказаў Мірончык.
Каментуючы сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны і рэферэндум, што прайшоў 11 мая ў Данецкай і Луганскай абласцях, ён заявіў: "Мы лічым, што вырашэнне ўкраінскага канфлікту павінна базавацца на аб`яднальных, а не раз`яднальных пачатках. Яго неабходна шукаць у першую чаргу ў рамках шырокага агульнанацыянальнага дыялогу, у якім былі б прадстаўленыя інтарэсы ўсіх сіл, што знаходзяцца сёння па розныя бакі барыкад".
Прэс-сакратар МЗС нагадаў, што Беларусь "неаднаразова звярталася з заклікам да ўсіх бакоў украінскага канфлікту ў поўнай меры ўсвядоміць сваю адказнасць за будучыню Украіны і, адкінуўшы амбіцыі, неадкладна сесці за стол перамоў".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 траўня 2014