"Пазіцыя Беларусі па пытанні федэралізацыі ва Украіне была выказана кіраўніком дзяржавы даўно, і яна застаецца нязменнай. Мы неаднаразова звярталіся з заклікам да ўсіх бакоў украінскага канфлікту ў поўнай меры ўсвядоміць сваю адказнасць за будучыню Украіны і, адкінуўшы амбіцыі, неадкладна сесці за стол перагавораў, - адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства. - Мы лічым, што вырашэнне гэтага канфлікту павінна базіравацца на аб`яднальных, а не раз`яднальных пачатках, і яго неабходна шукаць у першую чаргу ў рамках агульнанацыянальнага дыялогу, у якім былі б прадстаўлены інтарэсы ўсіх сіл, якія знаходзяцца сёння па розныя бакі барыкад".
Што датычыцца маючых адбыцца выбараў прэзідэнта Украіны, то Дзмітрый Мірончык падкрэсліў, што самастойнае вызначэнне далейшага напрамку свайго развіцця - гэта неад`емнае суверэннае права ўкраінскага народа, а выбары, на яго думку, - гэта лепшая, найбольш прымальная і дэмакратычная форма рэалізацыі такога права. "Лічым, што ў існуючай сітуацыі Украіне вельмі неабходна стабільная ўлада, легітымнасць якой будзе базіравацца на выніках выбараў. Разам з тым важна каб магчымасць для свабоднага волевыяўлення мелі грамадзяне ўсіх рэгіёнаў краіны", - дадаў ён.
Прадстаўнікі Беларусі прымуць удзел у назіранні за маючымі адбыцца ва Украіне выбарамі як у нацыянальнай якасці, так і па лініі рэгіянальных арганізацый. Гэта дапаможа сфармуляваць іх адэкватную ацэнку, лічыць Дзмітрый Мірончык.
Адказваючы на пытанне журналістаў, на якім узроўні цяпер ажыццяўляюцца кантакты паміж Мінскам і Кіевам, прадстаўнік міністэрства паведаміў, што яны ажыццяўляюцца на ўсіх узроўнях, якія неабходны для падтрымання адносін паміж дзвюма суседнімі дружалюбнымі краінамі.
15 траўня 2014, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА