Пасольства Беларусі ў Пакістане адкрыецца ў 2014 годзе
Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 455 ад 14 мая бягучага года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Рашэнне аб адкрыцці пасольства прынята ў адпаведнасці з пунктам 8 Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Беларусі, зацверджанага ўказам ад 9 ліпеня 1996 года нумар 247.