https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Макей назваў нападзенне на расійскае пасольства ў Кіеве правакацыяй


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы 16 чэрвеня на пытанні журналістаў адносна сітуацыі з нападзеннем у Кіеве на расійскае пасольства, сказаў, што такія правакацыйныя дзеянні заслугоўваюць асуджэння.
"Украіна ўзяла на сябе абавязацельствы па забеспячэнні бяспекі ўсіх дыпламатычных устаноў, у тым ліку расійскай, у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй. І гэтыя абавязацельствы павінны выконвацца", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Адносна зняважлівых выказванняў кіраўніка ўкраінскага дыпламатычнага ведамства ў адрас Расіі міністр замежных спраў Беларусі адзначыў, што адна справа, калі такія заявы ў адрас кіраўніка іншай дзяржавы робяць безадказныя журналісты і палітыкі, і другая - калі гэта гучыць з вуснаў дыпламата, кіраўніка знешнепалітычнага ведамства. "Пасольствы, знешнепалітычныя ведамствы і кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў служаць, каб збліжаць народы, а не раз`ядноўваць іх. І мы павінны кіравацца менавіта гэтым прынцыпам. І вядома ж, такія зняважлівыя заявы асобаснага характару, тым больш у адрас кіраўніка іншай дзяржавы, абсалютна недапушчальныя. Гэта наша адкрытая і шчырая пазіцыя", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

16 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:782
 
Ключевые слова:
Украина Терроризм Посольство Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме