https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першыя беларуска-амерыканскія кансультацыі па пытаннях міжнароднай бяспекі 17-18 чэрвеня прайшлі ў Вашынгтоне


Аб гэтым паведаміў 19 чэрвеня на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
Прадметам кансультацый стала шырокае кола пытанняў міжнароднай бяспекі ў глабальным і рэгіянальным кантэксце, у тым ліку якія датычацца нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння, экспартнага кантролю, дзейнасці Канферэнцыі па раззбраенні, а таксама ліквідацыі хімічнай зброі. Акрамя таго была абмеркавана тэматыка ўзаемадзеяння Беларусі і Злучаных Штатаў Амерыкі ў галіне ядзернай і інфармацыйнай бяспекі, барацьбы з тэрарызмам.

З беларускага боку ў кансультацыях прынялі ўдзел начальнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Уладзімір Герасімовіч і Часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі.

Амерыканскі бок быў прадстаўлены намеснікам памочніка дзяржсакратара па пытаннях праграм нераспаўсюджвання Сайманам Лімажам, намеснікам памочніка адміністратара офіса па нераспаўсюджванні і міжнароднай бяспецы Міністэрства энергетыкі Касіяй Мендэльсон, в.а. намесніка памочніка дзяржсакратара Меган Булдзін, а таксама першым намеснікам дырэктара офіса па рэгіянальных палітычных пытаннях Мары Рычардс.

19 чэрвеня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:750
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Международная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме