https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША ўводзяць візавыя санкцыі супраць расійскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў


Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Белага дома Джэя Карні.
Дзярждэпартамент ЗША ўводзіць візавыя абмежаванні ў дачыненні да расійскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў, "якія ажыццяўлялі дзеянні па падрыве тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".

Згодна са звесткамі выдання, гэтыя абмежаванні будуць прымененыя да тых, хто "адказны ці ўцягнуты ў пагрозу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".

Візавыя абмежаванні — толькі першы крок, адзначаюць у Белым доме. Прэзідэнт ЗША Барак Абама таксама выдаў ўказ, які забяспечвае прававую аснову для накладання дадатковых санкцый адносна фізічных і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да падрыву тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, незаконнага прысваення ўкраінскай дзяржуласнасці ці ўстанаўлення улады над часткамі Украіны без ухвалення ўкраінскага ўрада. Гэта прамая спасылка на крымскіх чыноўнікаў, якія заяўляюць пра аддзяленне ад Украіны, адзначае The New York Times.

Санкцыі, у адпаведнасці з прэзідэнцкім указам, могуць уключаць замарожванне актываў і забарону для амерыканцаў на вядзенне бізнесу з такімі асобамі.

Указ "з`яўляецца гнуткім інструментам, які дазволіць накладаць санкцыі на тых, хто непасрэдна ўцягнуты ў дэстабілізацыю Украіны, уключаючы ваеннае ўмяшанне ў Крыме, і не перашкаджае прыняццю іншых мер у выпадку, калі сітуацыя пагоршыцца", цытуе The New York Times афіцыйнага прадстаўніка Белага дома.

Днём раней эканамічныя санкцыі ў дачыненні да 18 былых украінскіх чыноўнікаў і бізнесменаў увёў Савет Еўрасаюза. У чорны спіс трапілі экс-прэзідэнт Віктар Януковіч і яго сыны. У фігурантаў спіса будуць замарожаны ўсе актывы на тэрыторыі ЕС.

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2014
 
Дата публикации:06.03.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:947
 
Ключевые слова:
Украина Россия-США Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме