https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У беларускае пасольства ў Кіеве паступае вялікая колькасць зваротаў ад грамадзян Украіны наконт пераезду ў Беларусь


Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу ў Мінску 17 красавіка.
"У наша пасольства ў Кіеве паступае досыць вялікая колькасць тэлефанаванняў і зваротаў ад грамадзян, якія ўдакладняюць правілы ўезду і пераезду ў Беларусь", — сказаў ён.

Што да статыстыкі аб украінцах, якія ўжо пераехалі ў Беларусь або папрасілі прыстанку ў сувязі з падзеямі ва Украіне, то прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства парэкамендаваў звяртацца ў міграцыйныя органы ў Беларусі.

Нагадаем, 11 красавіка падчас паездкі ў Слуцк Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі гатовы прыняць украінцаў, "калі давядзецца". "Ён (украінскі народ. — БелаПАН.) просіцца да нас. Таму трэба думаць. Нікуды не падзенешся, давядзецца кагосьці з братоў нашых і сясцёр забіраць. Будзем глядзець. Забяром, калі давядзецца. Але лепш, каб там было ціха і спакойна, каб гэтыя добрыя людзі жылі там спакойна. І нам было б лепш, і ім добра", — сказаў Лукашэнка.

Аналагічную заяву ён зрабіў і ў інтэрв`ю расійскай тэлекампаніі НТВ, якое было паказана вечарам 13 красавіка. "Да нас могуць пайсці бежанцы. Ужо некалькі тысяч у спісе ёсць — дзве ці крыху больш. Я з паслом размаўляў", — паведаміў кіраўнік дзяржавы. "Мы баімся, што пры развіцці неспрыяльнай сітуацыі (а да стабільнасці там, вядома, далёка) можа сюды рынуцца частка людзей. Калі яны сюды пойдуць, будзе вельмі цяжка для нас", — сказаў Лукашэнка, удакладніўшы, што размова ідзе пра жыхароў паўночных рэгіёнаў Украіны.

Самым галоўным у гэтым пытанні ён лічыць пагрозу пранікнення ў краіну разам з бежанцамі крыміналу.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2014
 
Дата публикации:17.04.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1170
 
Ключевые слова:
Украина Майдан Беженцы Миграция Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме