https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія атрымала праект дарожнай карты АБСЕ па Украіне


Расія атрымала ад АБСЕ па дыпламатычных каналах дарожную карту па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, паведамляюць інфармагенцтвы.
"Цяпер спатрэбіцца час для яе аператыўнага вывучэння", - заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Напярэдадні кіраўнік АБСЕ, прэзідэнт Швейцарыі Дзідзье Буркхальтэр па выніках перагавораў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным заявіў, што АБСЕ ў бліжэйшы час прапануе дарожную карту па Украіне ўсім удзельнікам жэнеўскіх перагавораў. Буркхальтэр адзначыў, што АБСЕ гатова ўзяць на сябе каардынацыю і ажыццяўленне кантрактаў па дарожнай карце па Украіне. У прэс-службе АБСЕ пазней паведамілі, што разам са швейцарскім старшынствам АБСЕ ўдзел ва ўсіх этапах падрыхтоўкі дарожнай карты прымалі прадстаўнікі Украіны і ЗША.

8 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:630
 
Ключевые слова:
Украина Беспорядки Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме