https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь хоча бачыць моцную Украіну


Аб гэтым заявіў 15 траўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Беларусі Міхаілам Ежалем.
Звяртаючыся да дыпламата, Прэзідэнт адзначыў, што ў многім гэта сустрэча з`яўляецца сімвалічнай. "Гэта зразумела, паколькі я вельмі шмат выказваўся наконт нашай Украіны, нашай уключанасці ў тыя працэсы, якія адбываюцца. І, напэўна, Украіне, народу і ўладам Украіны няма ў чым мяне папракнуць. Мы стараліся займаць акуратную ўзважаную пазіцыю, тым не менш, адкрыта заяўляючы аб тым, што і асабіста мне, і з пункту гледжання дзяржавы нам Украіна вельмі блізкая", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб тыя падзеі, якія яшчэ адбываюцца ва Украіне і маюць негатыўнае развіццё, хутчэй скончыліся. "Каб Украіна развівалася як адзіная цэласная дзяржава, каб гэта была наша Украіна. Ніколі мы нават не ўяўляем, каб Украіна займала нейкую пазіцыю, процілеглую Беларусі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І я адкрыта гаварыў па пытаннях, якія нас вельмі хвалююць, у тым ліку звязаных з НАТА. Вы як чалавек ваенны, напэўна, разумееце мяне ў гэтым плане. Няма неабходнасці ўцягваць Украіну ў нейкія блокі, уводзіць туды нейкія войскі, ні з аднаго, ні з другога, ні з трэцяга, ні з дзясятага боку".

"Украіна павінна быць Украінай. Гэта 45 млн насельніцтва, блізкі нам народ. Гэта самадастатковая краіна, і калі ёй дапамагчы, а не перашкаджаць, то гэта будзе вельмі ўплывовая краіна. Ну, можа, камусьці не хочацца, каб яна была моцнай і ўплывовай, але гэта не мая пазіцыя і не беларускага народа. Мы хочам бачыць моцную Украіну, з якой можна супрацоўнічаць, гандляваць, як мы рабілі гэта апошнімі гадамі. У нас быў пэўны прырост. Мы спадзяёмся, што вернемся да гэтых аб`ёмаў, і мы гатовы ў гэтым напрамку зрабіць максімум. Вы ў гэтым павінны быць упэўнены", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб праведзенай у яго сустрэчы з выконваючым абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым: "Я яму адназначна, нават па-сяброўку, адказаў на многія пытанні канфідэнцыяльнага характару, на яго насцярожанасці". "І я свята прытрымліваюся тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў нас з уладамі Украіны на Прыпяці. Таму вы можаце разлічваць толькі на добрыя адносіны з боку Беларусі да Украіны і да ўсяго ўкраінскага народа, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі вам будзе патрэбна якая-небудзь дапамога (акрамя пасрэдніцтва - гэта выключана, я гэта цярпець не магу), - як чалавек, які вельмі блізка да сэрца ўспрымае ўсё, што адбываецца ва Украіне, я гатовы ў любы момант аказаць гэту падтрымку і дапамогу".

У сваю чаргу Міхаіл Ежаль падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за вельмі паслядоўную і сумленную пазіцыю. "У той сітуацыі, у якой цяпер аказалася Украіна, для нас кожнае добрае слова з`яўляецца добрай падтрымкай", - сказаў ён.

Украінскі дыпламат адзначыў, што прыкладна 5 ці 6 пазіцый, якія выказваліся Прэзідэнтам Беларусі ў інтэрв`ю тэлепраграме "Шустэр-Live" знаходзілі стапрацэнтную падтрымку аўдыторыі, якая адлюстроўвала меркаванне ўкраінскага народа ў цэлым. "Гэта бывае вельмі рэдка, каб палітыкі атрымлівалі стапрацэнтную падтрымку. Гэта сведчыць шмат аб чым. Мы адчулі адносіны Беларусі", - адзначыў пасол.

Міхаіл Ежаль падкрэсліў, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Аляксандрам Турчынавым дала зразумель, што народы дзвюх краін сапраўды былі, ёсць і будуць брацкімі.

15 мая 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.05.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1025
 
Ключевые слова:
Украина Беспорядки Граница Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме