https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У саміце Усходняга партнёрства ад Беларусі будзе ўдзельнічаць Уладзімір Макей


Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей узначаліць беларускую дэлегацыю на саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Вільнюсе 28—29 лістапада 2013 года.
Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, падчас пленарнай дыскусіі 29 лістапада Уладзімір Макей выкладзе пазіцыю і падыходы Беларусі адносна Усходняга партнёрства (УП) і далейшага развіцця гэтай ініцыятывы.

У межах саміту плануецца правядзенне двухбаковых сустрэч кіраўніка беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі краін-членаў ЕС і краін-партнёраў, а таксама кіраўніцтва еўрапейскіх структур.

Напярэдадні саміту ў Вільнюсе пройдзе другі бізнес-форум УП, ініцыятарам стварэння якога ў свой час выступіла Рэспублікі Беларусь, адзначае прэс-служба МЗС. Ад Беларусі ў гэтым мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Безыменнае запрашэнне на трэці саміт Усходняга партнёрства было перададзена беларускаму боку яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка, аднак толькі цяпер стала вядома, хто паедзе ў Вільнюс.

19 лістапада пасля сустрэчы ў Маскве з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым Уладзімір Макей заявіў, што ўзровень удзелу Беларусі ў саміце УП "не павінен быць нейкім вельмі высокім", бо ніякіх асаблівых чаканняў ад вільнюскай сустрэчы ў беларускага боку няма. Пры гэтым Макей дадаў: "Мы зацікаўлены ва ўдзеле ва Усходнім партнёрстве, бо лічым, што гэта дапаможа нармалізаваць нашы адносіны з Еўрасаюзам".

Трэба адзначыць, што да нядаўняга часу ў дачыненні да Макея дзейнічалі візавыя і эканамічныя санкцыі Еўрасаюза. Ён быў унесены ў чорны спіс ЕС у студзені 2011 годзе як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, што меў дачыненне да жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года і наступнага пераследу актывістаў апазіцыі.

Рашэнне прыпыніць у дачыненні да Макея дзеянне візавых санкцый было прынята 24 чэрвеня 2013 года на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС. У каментарыі прэс-службы Савета ЕС наконт гэтага было сказана: "Савет спрашчае дыпламатычныя кантакты паміж ЕС і Беларуссю. Каб аблегчыць кантакты, савет сёння прыпыніў забарону на ўезд для беларускага міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Макей застаецца ў спісе асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежавальныя меры, але візавыя санкцыі ў адносінах да яго прымяняцца не будуць".

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2013
 
Дата публикации:25.11.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1097
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Саммит Вільня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме