Беларусь разглядае Украіну ў якасці прыярытэтнага партнёра. Палітычны дыялог паміж краінамі мае пазітыўны характар.
За 8 месяцаў гэтага года аб`ём тавараабароту склаў $4,5 млрд. пры дадатным для Беларусі сальда $1,7 млрд. У апошнія гады краінам удалося паспяхова рэалізаваць маштабныя двухбаковыя праекты ў сферах паліўна-энергетычнага комплексу і вытворчай кааперацыі. Ва Украіне ажыццяўляецца сумесная зборка трактароў МТЗ, тэхнікі ААТ "Лідааграпраммаш", ліфтаў, тэхнікі ВА "Гомсельмаш". У Беларусі створаны зборачныя вытворчасці пасажырскіх вагонаў, каўшовых пагрузчыкаў, даільнага абсталявання, а таксама арганізаваны сумесны выпуск зварачных электродаў.
7 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА