https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пытанне ўдзелу Беларусі ў маючым адбыцца саміце "Усходняга партнёрства" (УП) знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.
"Мы пацвярджаем факт атрымання афіцыйнага запрашэння на саміт "Усходняга партнёрства", які адбудзецца ў Вільнюсе. Гэта запрашэнне ідэнтычна як па змесце, так і па працэдуры ўручэння запрашэнням, перададзеным іншым краінам - партнёрам УП. Для нас гэта прынцыповае пытанне, паколькі Беларусь заўсёды прытрымлівалася пазіцыі аб неабходнасці раўнапраўнага падыходу да ўзаемадзеяння ў рамках "Усходняга партнёрства". Цяпер пытанне ўдзелу Беларусі ў маючым адбыцца саміце знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы", - падкрэсліў Андрэй Савіных.

Як паведамлялася раней, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас уручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Беларусі ў Літве Уладзіміру Дражыну запрашэнне для ўдзелу Беларусі ў саміце краін - удзельніц праграмы "Усходняе партнёрства".

Паводле інфармацыі МЗС Літвы, запрашэнні перададзены дыпламатам Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Пісьмы падпісаны прэзідэнтам Літвы Далей Грыбаўскайтэ, прэзідэнтам Еўрасаюза Херманам ван Ромпёем і старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу.

Саміт "Усходняга партнёрства" пройдзе ў Вільнюсе 28-29 лістапада.

16 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.10.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1057
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме