https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Любое нападзенне на сірыйскую дзяржаву - гэта вяртанне да эпохі каланізацыі


Аб гэтым гаворыцца ў заяве пасольства Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Беларусі, якая датычыцца неабгрунтаваных ілжывых заяў заходніх краін і іх памагатых на Блізкім Усходзе адносна выкарыстання хімічнай зброі.
"Любое нападзенне на Сірыю з`яўляецца ўдарам па ААН, яе статуту, рэпутацыі і ролі ў захаванні міру і бяспекі. Прымяненне сілы супраць Сірыі з боку заходніх краін пры падтрымцы рэгіянальных выканаўцаў, у прыватнасці Саудаўскай Аравіі, Катара і Турцыі, вяртае нас да эпохі каланізацыі, што з`яўляецца пагрозай бяспецы і суверэнітэту краін, якія сталі на шлях развіцця. Гэта нас абавязвае аб`яднаць намаганні на ўнутранай і міжнароднай арэнах, каб перашкодзіць ажыццяўленню варожых планаў Захаду", - лічаць у пасольстве.

У дыпламатычным прадстаўніцтве падкрэслілі, што правал плана па разбурэнню сірыйскай дзяржавы, нягледзячы на значную палітычную, эканамічную і ваенную падтрымку узброеным тэрарыстычным групам з боку заходніх і іншых краін, падштурхнуў ЗША і іх саюзнікаў скарыстацца прычынай прымянення хімічнай зброі для завяршэння сваіх планаў. "Гэта не дзіўна, што ЗША і іх саюзнікі ажыццяўляюць спробы ўвесці ў зман сусветную грамадскую думку і сфабрыкаваць ілжывыя абгрунтаванні для ваеннай інтэрвенцыі і акупацыі іншых краін без наяўнасці санкцый міжнароднай супольнасці, як ужо было ў сітуацыі з Іракам", - гаворыцца ў заяве.

У ёй адзначаецца, што ініцыятыва ажыццявіць нападзенне на Сірыю, прымяненне мовы эскалацыі і пагроз з боку ЗША і іх саюзнікаў, паспешнасць прыняцця іх рашэнняў, а таксама пашырэнне абвінавачання, фабрыкацый і стварэння ілжывых доказаў, нягледзячы на адсутнасць фактаў, што сірыйскі ўрад прымяняў хімічную зброю, мае канкрэтныя мэты. Напрыклад, паралізаваць работу Камісіі ААН і перашкаджаць ёй завяршыць сваю работу, як гэта ўжо было з місіяй арабскіх наглядальнікаў і наглядальнікаў ААН на чале з генералам Муд, сарваць усе дзеянні сусветнай супольнасці з мэтай палітычнага ўрэгулявання сірыйскага крызісу і, адначасова з гэтым, перашкаджаць краху ўзброеных тэрарыстычных груп, а таксама ўмацаваць бяспеку Ізраіля ў выніку нанясення ўдараў па сродках ППА Сірыі. "Усё гэта, без сумнення, дэманструе сапраўдныя намеры, якія хаваюцца за варожым планам ЗША і іх заходніх саюзнікаў", - перакананы ў пасольстве.

"Сірыйскі ўрад не прымяняў хімічную зброю і не прымяняў бы яе, нават у выпадку яе наяўнасці, супраць свайго народа ні пад якой маркай, зыходзячы з маральных, палітычных і гуманных меркаванняў", - падкрэслілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве. Сірыйскі ўрад сцвярджае, што адзіны бок, зацікаўлены ў прымяненні хімічнай зброі, - гэта тэрарыстычныя ўзброеныя групоўкі і бакі, якія іх падтрымліваюць. Сірыя патрабуе правамернага пакарання для тэрарыстаў і бакоў, што аказваюць ім падтрымку, за прымяненне хімічнай зброі. Акрамя таго, Сірыя ў асобе міністра замежных спраў патрабуе ад усіх бакоў, якія выказваюць абвінавачанні супраць сірыйскай арміі аб прымяненні гэтага негуманнага віду зброі, прадаставіць рэальныя доказы сваіх абвінавачанняў і абнародаваць іх для грамадскасці.

"Нежаданне ЗША і іх заходніх і рэгіянальных саюзнікаў прызнаць актыўнае і гібкае супрацоўніцтва сірыйскага ўрада і дапамогу, якую ён аказаў ААН, сведчыць аб наяўнасці ў гэтых краін варожых намераў супраць Сірыі і апасенняў аб раскрыцці іх паклёпу і ілжывых заяў, а таксама іх ролі ў забеспячэнні тэрарыстаў, у тым ліку "Аль-Каіды", забароненымі сусветнай супольнасцю відамі зброі", - рэзюмавалі ў пасольстве.

3 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1148
 
Ключевые слова:
Сирия-США Интервенция Арабский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме