https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў Егіпце, Ізраілі, Латвіі, Туркменістане і Узбекістане


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў назначаны Сяргей Рачкоў.

На пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ізраілі будзе працаваць Уладзімір Скварцоў.

Марына Даўгаполава
назначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Латвіі.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Туркменістане назначаны Алег Табанюхаў.

Мікалай Клакевіч назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ва Узбекістане.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы назначыў Вячаслава Бяскостага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кот-д`Івуары па сумяшчальніцтву.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Катары і Кувейце па сумяшчальніцтву назначаны Раман Галоўчанка.

Уладзімір Лапата-Загорскі назначаны Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтву.

10 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.09.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1525
 
Ключевые слова:
Посольство Кадровые назначения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме