https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Купчына абмеркавала ў Вільнюсе шырокае кола пытанняў аб дыялогу Беларусі і ЕС


Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 12—13 чэрвеня знаходзілася з візітам у Вільнюсе, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Купчына ўзяла ўдзел у кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Літвы, падчас якіх абмяркоўвалі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама "шырокае кола пытанняў па тэме дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам напярэдадні прыняцця Літвой старшынства ў ЕС".

Падчас візіту Купчына перадала літоўскаму боку падрыхтаваныя Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі канчатковую справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС, якая будуецца.

Апрача таго, адбылася сустрэча Купчыной з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам. Падрабязнасці перамоў прэс-служба МЗС Беларусі не паведамляе.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 13 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:13.06.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1061
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме