"Дзякую вам за прынцыповую пазіцыю, якую Беларусь мае адносна пытання Косава і Метохіі", - сказаў Прэзідэнт Сербіі.
Таміслаў Нікаліч падкрэсліў, што яго краіна выступае за павагу міжнароднага права і статута ААН. "Мы вельмі цэнім падтрымку ўсіх сяброў, якіх мы маем у свеце, каб шляхам перагавораў абараніць сваю дзяржаўнасць і годнасць", - дадаў сербскі Прэзідэнт.
12 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА