Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20-га снежня прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Яака Ленсмента па яго просьбе.
"У ходзе сустрэчы асноўная ўвага была ўдзелена абмеркаванню актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку магчымасцей актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязей, пашырэння ўзаемадзеяння ў галіне культуры і адукацыі", - праінфармавалі ў МЗС.
У час сустрэчы была таксама закранута тэматыка адносін па лініі Беларусь - ЕС.
22 снежня 2012, Мінск
БЕЛТА