https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Санкцыі ў адносінах да Беларусі падрываюць аўтарытэт ЗША


Такое меркаванне ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ выказаў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.
Паводле слоў Андрэя Савіных, у адпаведнасці з падпісаным у 1994 годзе ў Будапешце Мемарандумам аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі "ЗША добраахвотна ўзялі на сябе юрыдычна абавязваючыя іх дамоўленасці. А менавіта яны абавязаліся не прымяняць ні пры якіх абставінах меры эканамічнага прымусу ў адносінах да Беларусі".

Тым не менш, ЗША свае абавязацельствы парушылі, фактычна не выканаўшы юрыдычна абавязваючую дамоўленасць, падкрэсліў Андрэй Савіных. "Гэта сур`ёзнае парушэнне, якое падрывае аўтарытэт саміх ЗША", - адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Андрэй Савіных звярнуў увагу, што "ў тых сферах, дзе мы адыходзім ад палітычных клішэ, дыялог выбудоўваецца даволі роўна". У якасці прыкладу ён прывёў сумесны кантроль над нераспаўсюджваннем ядзернай зброі. "Сёння мы цалкам канструктыўна супрацоўнічаем з амерыканцамі па кантролю, звязаным з перамяшчэннем ядзерных матэрыялаў праз граніцу Беларусі. Яны бачаць тут ролю Беларусі, у нас сур`ёзны транзітны патэнцыял. Гэта супрацоўніцтва ў інтарэсах і нашай краіны, і ЗША, і ўсяго свету ў цэлым. Тут мы лёгка знаходзім агульныя падыходы. Мне здаецца, што гэтыя прынцыпы павінны рэалізоўвацца і ў іншых сферах", - сказаў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Нягледзячы на санкцыі ЗША адносна Беларусі тавараабарот паміж краінамі, паводле ацэнак Андрэя Савіных, за 2012 год складзе амаль $700 млн. Са Злучаных Штатаў Беларусь імпартуе складанае тэхнічнае абсталяванне для тэхнічнага пераўзбраення сваіх прадпрыемстваў. "Сальда ў гандлі ў інтарэсах ЗША, мы імпартуем намнога больш, чым экспартуем на амерыканскі рынак. Наш экспарт часткова абмежаваны з-за санкцый, а прапанаваць ёсць што. Вельмі актыўна развіваецца экспарт інфармацыйных паслуг - рост больш як 60 працэнтаў у год, але таксама мы маглі б больш сур`ёзна развівацца і ў іншых сферах", - упэўнены прэс-сакратар МЗС.

21 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2025
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Санкции Товароборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме