https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрасаюз распрацоўвае новую палітыку ў дачыненні да Беларусі


Пра гэта паведаміў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Філіп Качмарак на сустрэчы з былым палітзняволеным, прэс-сакратаром экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандрам Атрошчанкавым і кіраўніком Асамблеі НДА Сяргеем Мацкевічам.
Як паведаміў Атрошчанкаў, сустрэча прайшла 4 снежня ў Еўрапарламенце, у ёй таксама браў удзел польскі еўрадэпутат Марак Мігальскі. Бакі абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі.

"Мы праінфармавалі еўрапейскіх чыноўнікаў пра цяперашняе становішча беларускіх палітзняволеных. У прыватнасці, гаварылі пра тое, што іх становішча пагаршаецца з кожным днём, яны ўсё больш ізалююцца, іх пераводзяць у горшыя ўмовы ўтрымання. На нашу думку, рашучыя крокі Еўропы могуць выправіць гэту сітуацыю", — паведаміў Атрошчанкаў.

Паводле яго слоў, Філіп Качмарак зазначыў, што да Еўрасаюза прыходзіць разуменне неэфектыўнасці сённяшняй палітыкі ў дачыненні да Беларусі. "Качмарак сказаў, што ў Еўропе зараз ідзе распрацоўка новай палітыкі і стратэгіі. Ён зазначыў, што калі ЕС прэтэндуе на лідзіруючую ролю ў рэгіёне, ён павінен дзейнічаць больш рашуча, і браць на сябе адказнасць няхай нават за рэзкія крокі, і павінен пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі", — падкрэсліў былы прэс-сакратар Саннікава.

Апрача таго, дадаў Атрошчанкаў, Качмарак заявіў: у афіцыйнага Мінска "не назіраецца добрай волі для выканання найпершай з умоў ЕС — вызвалення палітзняволеных, таму пазіцыя ЕС у дачыненні да Мінска можа стаць больш жорсткай".

10—13 снежня ў Страсбургу адкрываецца чарговая сесія Еўрапарламента, на якой магчымы разгляд беларускага пытання.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 6 снежня 2012
 
Дата публикации:06.12.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1715
 
Ключевые слова:
Европарламент Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме