https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Расіі просіць АБСЕ папрацаваць над выбарнымі стандартамі


Пра гэта заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргей Лаўроў, выступаючы 6 снежня на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ ў Дубліне.
Міністэрства замежных спраў Расіі лічыць неабходным, каб для Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ былі распрацаваны адзіныя правілы назірання за выбарамі.

"Мы настойліва прапаноўваем правесці параўнальны аналіз выбарчага заканадаўства ўсіх краін АБСЕ і распрацаваць правілы назірання за выбарамі без двайных стандартаў", — сказаў Лаўроў.

Ён нагадаў, што "2012 год быў насычаны выбарамі: яны праходзілі ў Расіі, ЗША, Францыі, Беларусі, Казахстане, ва Украіне і ў шэрагу іншых краін". "У працы БДІПЧ па назіранні за імі зноў праявіліся двайныя стандарты. Кудысьці накіроўваліся сотні назіральнікаў, кудысьці — некалькі чалавек. Адны і тыя ж факты ў розных краінах ацэньваліся па-рознаму", — зазначыў ён.

Лаўроў таксама нагадаў, што "праект рашэння СМЗС на гэты конт (па выбарных стандартах. — БелаПАН.) вылучаны Расіяй, Беларуссю і Казахстанам".

Нагадаем, 6—7 снежня ў Дубліне праходзіць 19-е пасяджэнне СМЗС АБСЕ. Дэлегацыю Беларусі на ім узначальвае першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 снежня 2012
 
Дата публикации:06.12.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1697
 
Ключевые слова:
Выборы Наблюдатели ОБСЕ Двойные стандарты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме