https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выступае за планамернае ўмацаванне і ўдасканаленне ваеннага патэнцыялу АДКБ


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19-га снежня на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вельмі своечасовым стала зацвярджэнне асноўных напрамкаў ваеннага супрацоўніцтва, прызначаных садзейнічаць далейшаму аб`яднанню ўсіх ваенных кампанентаў арганізацыі ў адзіны ўзгоднена функцыянуючы дом. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ўсе прысутныя члены АДКБ падтрымалі сённяшні праект рашэння, дзе ўзмацняецца ваенны складальнік АДКБ.

Кіраўнік беларускай дзяржавы спыніўся на некалькіх першачарговых пытаннях, якія маюць патрэбу ў разглядзе. У прыватнасці, адносна ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Прэзідэнт адзначыў, што неад`емнай яго часткай, акрамя напрамкаў, якія ўжо рэалізуюцца, павінна стаць стварэнне сумесных навукова-даследчых груп і канструктарскіх бюро, здольных распрацоўваць новыя ўзоры ўзбраенняў і тэхнікі.

Адносна вучэнняў Аляксандр Лукашэнка сказаў, што яны павінны праводзіцца па рэальных, сучасных сцэнарыях. "Тых франтоў вайны, якія былі апошнія гады, ужо не будзе. Лоб у лоб ніхто сёння не наступае", - адзначыў беларускі лідар. Ён лічыць, што ваенныя прадстаўнікі АДКБ, якія прымаюць удзел у якасці наглядальнікаў у міжнародных вучэннях, павінны інтэграваць перадавы вопыт у дзейнасць АДКБ.

Прэзідэнт Беларусі лічыць, што АДКБ павінна пастаянна ўдасканальваць метады процідзеяння новым выклікам і пагрозам. "За некалькі гадоў мы фактычна з нуля стварылі сістэму рэагавання дзяржаў-членаў на надзвычайныя сітуацыі. Эфектыўна дзейнічаюць класічныя аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы, аднак і тут ёсць рэзервы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па меры колькаснага росту механізмаў АДКБ расце значэнне іх скаардынаванага функцыянавання. "Менавіта ўзгодненасць дзеянняў усіх кампанентаў сістэмы калектыўнай бяспекі дасць магчымасць АДКБ заставацца ў фарватары ключавых тэндэнцый міжнароднай палітыкі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Адыходзячы год для ўсіх нас выдаўся даволі напружаным. Былі як поспехі, так і даволі сур`ёзныя праблемы ўнутры самай вялікай арганізацыі, звязаныя з пазіцыяй асобных дзяржаў-членаў. Як паказвае практыка, нашы ацэнкі міжнароднай абстаноўкі, тэндэнцыі яе развіцця ў цэлым супадаюць", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён падкрэсліў, што важнейшая задача цяпер - гэта дасягненне такой жа аднагалоснасці адносна мер па процідзеянню існуючым выклікам.

"Акрамя таго, нам неабходна ўзгадніць дзеянні па далейшаму развіццю арганізацыі. Аднак не ўсе сітуацыі, з якімі мы сутыкаемся ўжо цяпер, могуць быць урэгуляваны на падставе існуючай у нас прававой базы", - адзначыў беларускі лідар. У прыватнасці, паводле яго слоў, такія калізіі ўзнікалі і з жаданнем Узбекістана аб прыпыненні членства ў АДКБ.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што залог поспеху АДКБ - збалансаванае развіццё асноўных напрамкаў дзейнасці арганізацыі.

19 снежня 2012, Масква
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1718
 
Ключевые слова:
Коллективная безопасность ОДКБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме