Як паведаміла прэс-служба АДКБ, падчас візіту пройдуць сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Леанідам Мальцавым. Бардзюжа абмяркуе падрыхтоўку пасяджэнняў статутных органаў АДКБ — Савета міністраў замежных спраў і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі, што адбудуцца ў снежні, а таксама пытанні парадку дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, запланаванай на 19 снежня.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2012