https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Часовы павераны ў справах Кыргызстана ў Мінску папярэджаны пра недапушчальнасць правакацыйных дзеянняў у дачыненні да беларускага пасольства ў Бішкеку


Беларускі бок запатрабаваў забяспечыць надзейную ахову пасольства", — паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
У сувязі з сённяшнім інцыдэнтам каля пасольства Беларусі ў Бішкеку ў беларускае МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Кыргызстана.

"Ён катэгарычна папярэджаны аб недапушчальнасці правакацыйных дзеянняў, якія ставяць пад пагрозу дзейнасць дыпламатычнага прадстаўніцтва і яго супрацоўнікаў.

Раніцай 28 жніўня на пасольства Беларусі ў Бішкеку напад учынілі сваякі ахвяр дзяржаўнага перавароту 2010 года, якія патрабуюць экстрадыцыі з Мінска скінутага прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата Жаныбека. Бакіевы абвінавачваюцца ва ўчыненні цяжкіх крымінальных злачынстваў.

Паводле інфармацыі РІА Новости, некалькі дзясяткаў чалавек закідалі будынак пасольства камянямі, у дыппрадстаўніцтве разбіты вокны. Ніхто з супрацоўнікаў пасольства падчас нападу не пацярпеў. Удзельнікі акцыі патрабуюць спынення працы пасольства і разрыву дыпадносін з уладамі Беларусі, якія "хаваюць забойцаў". Мітынгоўцы патрабуюць, каб да іх выйшаў пасол.

24 жніўня Кыргызстан адклікаў з Беларусі свайго пасла. Нагодай для дыпламатычнага канфлікту сталі выкладзеныя ў інтэрнэт фатаграфіі брата экс-прэзідэнта Жаныбека Бакіева, які адшукваецца Інтэрполам. Ён быў сфатаграфаваны каля ўваходу ў кафэ "Грунвальд" у цэнтры Мінска. МЗС Кыргызстана ўручыла вербальную ноту паслу Беларусі ў Бішкеку, у якой выказала здзіўленне і заклапочанасць у сувязі з публікацыямі ў СМІ фатаграфій Жаныбека Бакіева, былога кіраўніка Службы дзяржаўнай аховы рэспублікі, што пацвярджаюць яго знаходжанне на тэрыторыі Беларусі.

МЗС Кыргызстана нагадала беларускаму боку, што Бакіеў знаходзіцца ў міжнародным вышуку, у тым ліку па лініі Інтэрпола, паводле абвінавачвання ў асабліва цяжкіх злачынствах. Кіргізскі бок спадзяецца, што афіцыйны Мінск "прыме ўсе вычарпальныя меры па неадкладным затрыманні і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева ў Кыргызскую Рэспубліку ў межах дзейных міжнародных дагавораў, удзельнікамі якіх з`яўляюцца як Кыргызстан, так і Беларусь", заявіў 27 жніўня ў Мінску прадстаўнік кіргізскага пасольства.

У красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога ўлада перайшла ў рукі часовага кааліцыйнага ўрада, што складаецца з лідараў апазіцыйных партый. Пры гэтым загінулі прыкладна 90 чалавек, амаль тысячу атрымалі раненні. Экс-прэзідэнт Курманбек Бакіеў, яго брат Жаныбек, сын Марат, а таксама іншыя набліжаныя завочна былі абвінавачаны ў масавым забойстве, спалучаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і абвешчаны ў міжнародны вышук. Акрамя таго, Жаныбек Бакіеў абвінавачаны ў арганізацыі забойства кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Медэта Садыркулава.

Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года паводле асабістага запрашэння Аляксандра Лукашэнкі. Новыя ўлады Кыргызстана неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай выдаць Бакіева, але атрымлівалі адмову. Паводле меркавання беларускага боку, прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы Бакіева няма.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2012
 
Дата публикации:28.08.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1995
 
Ключевые слова:
Беларусь-Кыргызстан Беспорядки в Бишкеке
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме