https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Сочы праходзіць сустрэча Лукашэнкі і Пуціна


У летняй рэзідэнцыі прэзідэнта РФ Бачароў Ручай у Сочы праходзіць сустрэча "без гальштукаў" Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
Адкрываючы перамовы, расійскі лідар сказаў, звяртаючыся да свайго беларускага калегі: "Рады магчымасці пагутарыць з вамі, спадзяюся, тут вы з задавальненнем правядзеце некалькі дзён", паведамляе РІА Новости.

Пуцін зазначыў "станоўчае развіццё" інтэграцыйных праектаў Расіі, Беларусі і Казахстана. "Фіксуецца станоўчае развіццё, ва ўсіх трох краін назіраецца добрая дынаміка, гандлёва-эканамічныя сувязі, інвестыцыйнае супрацоўніцтва ўзрастае", — сказаў ён.

Паводле слоў Пуціна, ён разлічвае абмеркаваць з Лукашэнкам двухбаковыя сувязі і ўзаемадзеянне ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана.

Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў аб намеры праінфармаваць прэзідэнта Расіі аб неспрыяльнай сітуацыі на агульнай мяжы дзвюх краін. "Я хацеў бы праінфармаваць вас і пра сітуацыю ў нас, і пра сітуацыю на нашай агульнай мяжы: не такая яна добрая, на жаль, з пункту гледжання міграцыі", — сказаў Лукашэнка.

Размова ідзе аб міграцыі на Захад, патлумачыў ён. Паводле слоў Лукашэнкі, усплёск міграцыі вельмі моцны, але прычыны гэтага няясныя.

"Што тычыцца эканомікі, вы маеце рацыю — сітуацыя нармальная, у інтэграцыі вельмі станоўчыя працэсы ідуць, павялічваецца тавараабарот, — дадаў Лукашэнка. — У нас 50 дзяржаў у чарзе заключыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з АЭП. Гэта пра многае гаворыць. Мы пра гэта пагутарым — і пра тое, што робіцца ў АДКБ, і ў межах Саюзнай дзяржавы".

Ён падкрэсліў, што ёсць пытанні, якія патрабуюць вырашэння. "Я думаю, у хуткім часе нават у межах Вышэйшага дзяржсавета, калі мы вызначымся па даце, мы зможам сабрацца і прыняць шэраг рашэнняў", — сказаў Лукашэнка.

У Сочы Лукашэнка вылецеў вечарам 14 верасня з Мінска.

У той жа дзень Пуцін, сустракаючыся ў Сочы з губернатарам Растоўскай вобласці Васілём Голубевым, паведаміў, што на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркуе магчымасць увядзення ўтылізацыйнага збору на сельгастэхніку замежнай вытворчасці.

"Я думаю, што і Беларусь зацікаўлена, каб такія ж меры падтрымкі былі рэалізаваны, яны нас таксама падтрымаюць, я маю на ўвазе ў межах Адзінай эканамічнай прасторы", — сказаў ён.

11 верасня па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная гутарка Лукашэнкі і Пуціна. "Падчас гутаркі былі абмеркаваны асобныя пытанні двухбаковага парадку дня. Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку вынікам саміта АТЭС ва Уладзівастоку і павіншаваў Уладзіміра Пуціна з паспяховым правядзеннем гэтага важнага міжнароднага форуму", — паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2012
 
Дата публикации:15.09.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2008
 
Ключевые слова:
Союзное государство Таможенный союз Интеграция Единое экономическое пространство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме