https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Палітыка ЕС адносна Беларусі не можа змяніцца, пакуль не вырашана пытанне палітзняволеных, заяўляе пасол Вялікабрытаніі


"Палітыка Еўрапейскага саюза адносна Беларусі не можа змяніцца да таго часу, пакуль не будзе вырашана пытанне з палітычнымі зняволенымі", — заявіла ў інтэрв`ю пасол Вялікабрытаніі ў Мінску Розмары Томас.
"Мы не хочам садзейнічаць паўтарэнню гэтага цыкла: спачатку выбары, потым палітзняволеныя, а затым — спроба выкарыстаць палітзняволеных для таго, каб аднавіць дыялог з Еўрасаюзам. Гэта ўжо, па-мойму, трэці ці чацвёрты абарот", — адзначыла дыпламат.

Еўрасаюз "па-сапраўднаму зацікаўлены ў тым, каб перапыніць гэты цыкл". "Гэта няпроста для абодвух бакоў, але я ўпэўнена, што калі б мы маглі знайсці спосаб пераадолець гэтую перашкоду, то вынікам была б больш сталая фаза ў адносінах, што пайшло б на карысць усім зацікаўленым бакам. Пакуль сітуацыя не змянілася, немагчыма мець цывілізаваны дыялог", — канстатавала Томас.

Сацыяльна-палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, паводле ацэнкі пасла, рэгрэсуе.

"Такія, на жаль, мае ўласныя назіранні. Я думаю, зараз самы спрыяльны час для таго, каб улады задумаліся аб нейкіх кроках у бок лібералізацыі, — лічыць дыпламат. — Гэта ў інтарэсах самой Беларусі ў доўгатэрміновай перспектыве. Вам неабходна грамадства не раздзеленае ўнутранымі канфліктамі, а ў якім людзі не баяцца самавыяўляцца — не толькі ў сэнсе свабоды выказвання, але і ў сэнсе крэатыўнасці. Для гэтага неабходна стварыць пэўнае асяроддзе, пэўную атмасферу".

Томас звярнула ўвагу на тое, што беларускія ўлады пастаянна паўтараюць: Беларусь — еўрапейская краіна.

"З геаграфічнага пункту гледжання гэта абсалютна правільна. Беларусь таксама, бясспрэчна, еўрапейская краіна з пункту гледжання культуры і гісторыі. Аднак цяперашняя сістэма адносінаў паміж грамадствам і ўладнымі структурамі вельмі моцна адрозніваецца ад той, што склалася ў большасці еўрапейскіх краін", — падкрэсліла пасол.

Змена гэтай сітуацыі дапамагла б краіне "рэалізаваць свой несумнеўны патэнцыял", пераканана Томас.

Яна таксама падкрэсліла неабходнасць паслядоўных і ўзважаных крокаў у бок эканамічнай лібералізацыі. "Гэта дапамагло б забяспечыць росквіт Беларусі ў доўгатэрміновай перспектыве", — заявіла пасол.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2012
 
Дата публикации:05.07.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2061
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Экспорт демократии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме