https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін не захацеў, каб яго першае замежнае турнэ было ў ЗША


Расею на саміце краінаў «вялікай васьмёркі» ў амэрыканскім Кэмп-Дэйвідзе будзе прадстаўляць не прэзыдэнт, а прэм`ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў.
Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі - Барака Абамы і Ўладзімера Пуціна - перанесена на 18-19 чэрвеня. Яна адбудзецца ў кулюарах саміту "групы дваццаці", які пройдзе ў Мэксыцы.

Пра гэта стала вядома па выніках тэлефоннай размовы Абамы і Пуціна. Расейскі прэзыдэнт паведаміў, што ня зможа прыехаць у ЗША на заплянаваны на 18-19 траўня саміт "вялікай васьмёркі". Замест Пуціна туды паедзе прэм`ер-міністар Расіі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Як паведаміў Пуцін, яму неабходна завяршыць справы, зьвязаныя з фармаваньнем новага кабінэту міністраў.

Раней паведамлялася, што Абама патэлефанаваў Пуціну і павіншаваў яго з уступленьнем на пасаду прэзыдэнта Расеі.

У дзень інаўгурацыі Пуціна Вашынгтон раскрытыкаваў дзеяньні расейскай паліцыі ў дачыненьні да ўдзельнікаў апазыцыйных выступаў у Маскве. Дзярждэпартамэнт тады заявіў, што ў ЗША расчараваныя такім стаўленьнем да мірных дэманстрантаў. У сваю чаргу, Пуцін рабіў закіды на адрас ЗША ў сваёй перадвыбарнай кампаніі.

Радыё Свабода, 10 траўня 2012
 
Дата публикации:10.05.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2026
 
Ключевые слова:
Россия-США Саммит G-8
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме