https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Джакарце адкрылася пасольства Беларусі


У Джакарце 11 чэрвеня адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця пасольства Беларусі ў Інданезіі, у якой узяў удзел міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
Нагадаем, 11—13 чэрвеня кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства знаходзіцца з афіцыйным візітам у Інданезіі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Сяргей Мартынаў і яго інданезійскі калега Марці Наталегава правялі сёння перамовы.

Міністры абмеркавалі "пытанні развіцця супрацоўніцтва па ўсім двухбаковым парадку дня і магчымасці нарошчвання ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Інданезіяй у шматбаковым фармаце". Па выніках сустрэчы падпісаны мемарандум аб паразуменні паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Інданезія аб двухбаковых кансультацыях.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў таксама абмяняліся нотамі аб ратыфікацыі падпісанага ў 2011 годзе пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Пагадненне набудзе моц 9 ліпеня 2012 года.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:11.06.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1731
 
Ключевые слова:
Беларусь-Индонезия Посольство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме