https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вэстэрвэле, Сікорскі і Жупэ пагражаюць Лукашэнку новымі санкцыямі


У Бэрліне напярэдадні прызначанага на 1–2 сакавіка брусэльскага саміту Эўразьвязу адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Нямеччыны, Польшчы і Францыі — так званага «Вэймарскага трыкутніка».
Гіда Вэстэрвэле, Радаслаў Сікорскі і Ален Жупэ абмеркавалі сярод іншага абвастрэньне дачыненьняў Эўразьвязу з уладамі Беларусі.

Міністры запатрабавалі ад афіцыйнага Менску вызваліць усіх палітычных вязьняў і правесьці ў краіне палітычныя рэформы. Удзельнікі сустрэчы ня выключылі, што, калі гэта ня будзе зроблена, супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі могуць увесьці новыя шырэйшыя санкцыі.

«Спадар Лукашэнка — апошні дыктатар у Эўропе. Ён перасьледуе людзей, якія ўсяго толькі рэалізуюць свае грамадзянскія правы і правы чалавека. Таму мы гэтак рашуча, пашырыўшы санкцыі, адрэагавалі на рэпрэсіі ў суседняй з намі краіне — не дзе-небудзь яшчэ, а тут, у Эўропе, і менавіта таму мы салідарныя з Польшчаю ў тым, што датычыць Беларусі», — заявіў пасьля перамоваў кіраўнік Міністэрства замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.

Радыё Свабода
1 сакавіка 2012
 
Дата публикации:01.03.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2319
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме