https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрапейскія дыпламаты абмяркуюць магчымасць вяртання паслоў у Беларусь


16 сакавіка дыпламаты краін Еўрасаюза плануюць абмеркаваць магчымасць вяртання ў Мінск сваіх паслоў, паведаміла брусельскаму выданню EUobserver Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Пакуль, падкрэсліла яна, рашэнне па гэтым пытанні не прынята.

Каментуючы сітуацыю, прэс-сакратар Эштан зазначыла: "Нашы паслы выконваюць ключавую функцыю ў Беларусі як каналы камунікацыі і інфармацыі, і мы застаемся прыхільныя адзінаму і скаардынаванаму падыходу да пытання аб іх вяртанні. Яны вернуцца, калі час для гэтага будзе прыдатным".

Нагадаем, напярэдадні агенцтва Франс Прэс са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Бруселі паведаміла, што 15 сакавіка на нарадзе па знешняй палітыцы ЕС Кэтрын Эштан выказала меркаванне: еўрапейскія паслы павінны вярнуцца ў Мінск на працягу тыдня, да правядзення ў Бруселі пасяджэння Савета міністраў Еўрасаюза. На пасяджэнні, якое пройдзе 23 сакавіка, могуць быць уведзены санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі, адказных за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама супраць тых, хто "падтрымлівае або з`яўляецца бенефіцыярам рэжыму Лукашэнкі".

Між тым у МЗС Беларусі 15 сакавіка заявілі: пытанне аб вяртанні паслоў беларускія ўлады плануюць разглядаць пасля 23 сакавіка. "Разважаючы цвяроза, пра якое вяртанне еўрапейскіх паслоў сёння можа ісці гаворка, калі сам Еўрасаюз не стамляецца пагражаць нам увядзеннем новых санкцый 23 сакавіка? Давайце спачатку дачакаемся гэтай даты, а ўжо потым мы будзем вызначацца, у тым ліку і адносна вяртання паслоў", — сказала намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

Паслы краін ЕС пакінулі Мінск у канцы лютага — пачатку сакавіка. Прычынай для дыпламатычнага канфлікту стала прынятае 27 лютага Саветам міністраў замежных спраў ЕС рашэнне пашырыць спіс неўязных у краіны Еўрасаюза прадстаўнікоў беларускай дзяржавы (зараз у ім больш за 200 прозвішчаў).

28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый". У Мінск для кансультацый былі адкліканы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе Андрэй Еўдачэнка і пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. У адказ краіны ЕС адклікалі сваіх паслоў з Мінска.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2012
 
Дата публикации:16.03.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2372
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме