https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польскі сейм запрошвае інфармацыю аб дзейнасці беларускіх парламентарыяў у Польшчы


Камісія польскага сейма па сувязях з палякамі замежжа рыхтуе запыты аб дзейнасці беларускіх парламентарыяў на тэрыторыі Польшчы.
"Мы запытаем інфармацыю на гэту тэму ў МЗС і прысвецім гэтаму пасяджэнне камісіі", — паведаміў 22 лютага Польскаму агенцтву друку (ПАП) старшыня камісіі Адам Ліпіньскі.

Ён падкрэсліў, што "з боку польскага МЗС павінна быць адпаведная рэакцыя".

Нагадаем, 21 лютага шэсць членаў камісіі па сувязях з палякамі накіроўваліся ў Гродна для сустрэчы з прадстаўнікамі не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі (СПБ). На пагранпераходзе "Брузгі" дэпутатам было адмоўлена ва ўездзе без тлумачэння прычын, нягледзячы на наяўнасць у іх дыпламатычных пашпартоў.

"Некалькім асобам, у тым ліку мне, паставілі штамп "забарона на ўезд" бестэрміновая", — паведаміў Ліпіньскі.

Намеснік старшыні камісіі па сувязях з палякамі Войцэх Зямняк паведаміў ПАП, што сустрэча з прадстаўнікамі СПБ 21 лютага ўсё ж адбылася — праўда, на польскай тэрыторыі, у горадзе Сокулка. На ёй гаварылася пра цяжкае становішча беларускіх палякаў і сітуацыю з самім саюзам. Таксама былі закранутыя пытанні адукацыі і карты паляка ў Беларусі. "Ёсць вялікая цікавасць да карты паляка, але з яе атрыманнем узнікаюць праблемы", — сказаў дэпутат сейма.

Старшыня СПБ Анжаліка Арэхва паведаміла, што ў сустрэчы 21 лютага ўзялі ўдзел сем прадстаўнікоў саюза і польскіх аб`яднанняў, у тым ліку яна сама; у гутарцы ўдзельнічаў і польскі консул у Гродне Анджэй Хадкевіч. Сярод іншага абмяркоўвалася кампанія супраць Польшчы, якая разгарнулася ў беларускіх СМІ, сказала Арэхва.

Паводле яе меркавання, улады Беларусі не зацікаўленыя ў тым, каб польскія парламентарыі сустракаліся не проста з кіраўніцтвам саюза, а з радавымі актывістамі, якія маглі б расказаць, "як ім насамрэч жывецца і з якімі праблемамі яны сустракаюцца штодня".

МЗС Польшчы заявіў, што забарона на ўезд у Беларусь для польскіх дэпутатаў упісваецца ў "практыку недэмакратычнай беларускай дзяржавы". МЗС Беларусі назваў гэты візіт "канспірацыйным".

Каментуючы сітуацыю, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына заявіла: "Польскія парламентарыі запланавалі свой візіт у Беларусь, грэбуючы не толькі ўзаемадзеяннем са сваімі беларускімі калегамі, але і якім-небудзь папярэднім інфармаваннем беларускага боку наогул. Ажыццяўленне візіту парламенцкай дэлегацыі мае на ўвазе наяўнасць адпаведнага запрашэння ад парламентарыяў краіны прызначэння — у гэтым выпадку Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь".

"Беларускі бок зыходзіць з агульнапрынятай практыкі міжнародных адносін, паводле якой парламенцкі дыялог паміж дзяржавамі ажыццяўляецца на ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове, — падкрэсліла Ваньшына. — У гэтай сувязі ўзнікае пытанне: які пазітыў для двухбаковых адносін Беларусі і Польшчы могуць прынесці падобныя "канспірацыйныя" візіты, арганізацыя якіх яўна парушае прынцыпы ўзаемнага даверу, адкрытасці і добрасуседства?"

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2012
 
Дата публикации:22.02.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2639
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме