https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі, паведаміў прэсавы сакратар Белага дому Джэй Кэрні.
Раней, 21 сьнежня, Кангрэс ЗША ўхваліў Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 года ў дачыненьні да Беларусі (Belarus Democracy and Human Rights Act of 2011), які прадугледжвае ўзмацненьне санкцыяў.

Новы пакет пашырае сьпіс беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структураў, на якіх накладваюцца візавыя абмежаваньні і фінансавыя санкцыі.

Закон таксама ўтрымлівае заклік да Міжнароднай фэдэрацыі хакея адмовіцца ад правядзеньня ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года.

У сярэдзіне сьнежня законапраект быў ухвалены Сэнатам ЗША.

Санкцыі ня будуць зьняты да той пары, пакуль на свабоду ня выйдуць усе палітвязьні.

«З гэтымі санкцыямі мы на баку беларускага народу і супраць яго прыгнятальнікаў», — заявіў адзін зь ініцыятараў законапраекту кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.

Прыняты Кангрэсам Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 ўзмацьняе і пашырае Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 году і Ўдакладняе акт аб дэмакратыі 2006-га.

Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 года, у прыватнасьці, патрабуе ад прэзыдэнта ЗША падрабязна інфармаваць Кангрэс пра ўсе пастаўкі «ўзбраеньняў і зьвязаных з узбраеньнямі тэхналогіяў», якія «Беларусь пастаўляе краінам-фундатарам міжнароднага тэрарызму».

Дакумэнт таксама прадугледжваў выдзяленьне зь федэральнага бюджэту ЗША сродкаў на падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі.

Пра намер ў чарговы раз пашырыць сьпіс санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у траўні 2011-га, перадае расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».

Някляеў: «Я чакаў нават больш жорсткіх санкцыяў»

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў лічыць, што ўся Беларусь вымушана цярпець ад упартасьці яе афіцыйнага кіраўніка:

​​«У зьвязку з тым, што Лукашэнка не ідзе на тое, каб вызваліць палітвязьняў, чаго ад яго чакае і ўсясьветная, і беларуская грамадзкасьць, я чакаў, што амэрыканскія санкцыі будуць нават больш жорсткімі.

Я наогул не за санкцыі. Але ў гэтай сытуацыі, калі робіцца відавочна антылягічная, антыпрагматычная рэч, калі працуюць ня лёгіка, не палітыка, а амбіцыі чалавека (вось я хачу, каб яны ў мяне папрасіліся), тады, выбачай, на такія амбіцыі ёсьць адпаведныя палітычныя захады. І ў гэтым нічога дзіўнага нямашака.

Злучаныя Штаты Амэрыкі, на мой погляд, лягічна працягваюць лінію, якую яны абралі. Але я хацеў, каб да гэтага больш інтэнсіўна далучылася і Эўропа. Нельга, каб у цэнтры Эўропы ні ў чым не вінаватыя людзі сядзелі ў турмах. Вызвалі людзей. І тым самым вызваляцца ня толькі людзі. Вызваліцца краіна. Пачнецца хоць нейкі рух наперад. Бо мы ўсё топчамся, топчамся на месцы, паступова спаўзаючы нагамі ўніз. І ўсё — праз упартасьць аднаго чалавека. Уся краіна ня можа быць закладнікам аднаго чалавека, нават калі ён займае самую высокую пасаду».

Лябедзька: «Санкцыя скіраваныя толькі супраць канкрэтных асобаў»

Чатыры важнейшых моманты адзначае ў новых санкцыях ЗША супраць Беларусі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

​​«Па-першае, калі ў дакумэнтах, якія сыходзяць з кангрэсу ЗША альбо Белага дому, нешта запісана, то гэта азначае, што менавіта так яно і будзе рэалізоўвацца. Тут ня можа быць двух сэнсаў і двух тлумачэньняў. Гэтым адметная зьнешняя палітыка ЗША.

Па-другое, засьведчаны кансэнсус — і рэспубліканцы, і дэмакраты аднолькава ацэньваюць сытуацыю ў Беларусі. Фактычна ўсе галасаваньні, усе рашэньні праходзяць кансэнсусна.

Па-трэцяе, існуе група заангажаваных кангрэсмэнаў, якія ўжо ня першы год сочаць за сытуацыяй у Беларусі, вядуць маніторынг. І гэта азначае, што ў Амэрыцы ёсьць вельмі добрыя экспэрты па Беларусі на самым высокім роўні.

І чацьвёртае, вельмі важна адзначыць, што гэта кропкавыя санкцыі. Яны не датычаць Беларусі ў цэлым, не датычаць пэўных сацыяльных груп. Санкцыя скіраваныя толькі супраць канкрэтных асоб, якія парушаюць Канстытуцыю Беларусі і міжнародныя абавязкі, якія наша краіна ўзяла на сябе ў рамках АБСЭ і ААН».

Уладзімер Глод
Радыё Свабода, 4 студзеня 2012
 
Дата публикации:04.01.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2530
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме