https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У найбліжэйшыя паўгода пасольства Польшчы ў Мінску будзе працаваць на ранейшым месцы


У найбліжэйшыя паўгода пасольства Польшчы ў Беларусі будзе працаваць на ранейшым месцы па адрасе Румянцава, 6. Як паведаміў прэс-сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук, дагавор арэнды будынка, які заканчваўся 31 студзеня, прадоўжаны яшчэ на паўгода.
"Потым мы будзем працаваць на вуліцы Бядулі, там у бізнес-цэнтры будзем арандаваць офіс, — расказаў Марчук. — Цяпер мы афармляем дазвол на пераезд у новы офіс, які будзем займаць да таго моманту, як пабудуем уласны будынак".

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі ў Мінску 22 снежня пасол Польшчы Лешак Шарэпка заяўляў, што яшчэ не ведае, дзе будзе працаваць пасольства з 1 студзеня. На той момант, паводле яго слоў, польскі бок яшчэ не атрымаў адказу ад "Дыпсэрвіса" (прадпрыемства Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. — БелаПАН.). "Сітуацыя складаная, але не безнадзейная, — сказаў пасол. — Мы ўжо атрымалі ад МЗС Беларусі дазвол, каб памяняць юрыдычны адрас. На гэтым тыдні падпішам папярэдні дагавор з уласнікам новага будынка, потым — дадатковыя перамовы па ўмовах. На ўсё гэта патрэбны час. Спадзяюся, што беларускі бок разумее, што не толькі мы вінаватыя ў гэтай сітуацыі, і будзе дзейнічаць у адпаведнасці з дыпламатычнымі пагадненнямі".

Раней, у верасні, Шарэпка заяўляў, што польскаму боку не ўдаецца ўзгадніць з беларускім МЗС варыянты размяшчэння дыппрадстаўніцтва ў Мінску. "На нашы запыты мы не атрымалі ніякага афіцыйнага адказу з боку "Дыпсэрвіса". Пасля паўторных просьбаў былі два варыянты, якія нас не задаволілі, бо ў адным будынку нельга нават кандыцыянер падключыць, а другі занадта маленькі, увесь персанал пасольства там не размесціцца", — гаварыў дыпламат.

Ён таксама паведаміў, што пасольства самастойна знайшло добры варыянт. "Але гэта прыватны будынак, і цяпер уладальнік завяршае працэс афармлення ўсіх дакументаў. Пасля гэтага мы павінны будзем яшчэ раз звярнуцца ў "Дыпсэрвіс", каб атрымаць дазвол пачаць нейкія працы. Гэта зойме паўгода", — адзначыў Шарэпка.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, у сваю чаргу, заявіў: "На жаль, у сваіх заявах наконт будынка пасол Польшчы спадар Шарэпка моцна хітруе". Паводле яго слоў, "польскі бок з поўным выкананнем усіх юрыдычных працэдур быў праінфармаваны пра спыненне кантракта на арэнду будынка пасольства яшчэ пяць гадоў таму".

Савіных таксама паведаміў, што ў 2008 годзе польскаму пасольству быў выдзелены ўчастак зямлі ў прэстыжным месцы Мінска для будаўніцтва новага будынка. "Польскі бок пагадзіўся з гэтай прапановай і падпісаў адпаведны прававы акт. Далей польскі бок проста не рабіў ніякіх бачных для нас дзеянняў. На жаль, мы ўсё часцей і часцей сутыкаемся з прыкладамі, калі за звонкімі фразамі і дэманстратыўнымі позамі польскай дыпламатыі тоіцца адсутнасць разумнага сэнсу, а часам, як у гэтым канкрэтным выпадку, — звычайная безадказнасць", — сцвярджаў у верасні прадстаўнік МЗС.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2012
 
Дата публикации:03.01.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2919
 
Ключевые слова:
Польское посольство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме