https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка адправіўся з афіцыйным візітам у Таджыкістан


Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, падчас візіту пройдуць перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам у вузкім і пашыраным складзе, на якіх "плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў па далейшым развіцці ўземавыгаднага беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва".
Па выніках перамоў запланавана падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, у тым ліку ў такіх сферах, як гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, культура і мастацтва, маладзёжная палітыка, папярэджанне надзвычайных сітуацый.

Плануецца таксама, што Лукашэнка наведае парламент Таджыкістана, аб`екты прамысловасці і сацыяльна-культурнай сферы.

Кіраўніка дзяржавы "суправаджае прадстаўнічая беларуская дэлегацыя, члены якой правядуць перамовы з таджыкскімі калегамі аб перспектывах развіцця міжгаліновага ўзаемадзеяння", паведамляе прэс-служба.

Папярэдні афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Таджыкістан адбыўся ў красавіку 2000 года. У ліпені 2001-га Эмамалі Рахмон наведаў Беларусь з візітам у адказ. Кіраўнікі дзяржаў таксама рэгулярна сустракаюцца падчас розных міжнародных форумаў, зазначае прэс-служба.

Па выніках 2010 года тавараабарот Беларусі з Таджыкістанам склаў 47,6 млн. долараў, павялічыўшыся на 4,2% у параўнанні з мінулым годам. За студзень—жнівень гэтага года тавараабарот узрос больш чым на 84%. Аснову экспарту Беларусі ў Таджыкістан складаюць цукар, трактары, фтарыды, прадукцыя дрэваапрацоўкі, мэбля, лекавыя сродкі, гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:27.10.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2745
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Беларусь-Таджикистан Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме