https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вялікабрытанія працягвае барацьбу за выкананне правоў чалавека ў Беларусі, заяўляе міністр Дэвід Лідынгтон


"Вялікабрытанія будзе па-ранейшаму знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы міжнароднай супольнасці за выкананне правоў чалавека і дэмакратыю ў Беларусі", — заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі Index on Censorship брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтон.
Як паведамілі у прэс-службе пасольства Вялікабрытаніі, сустрэча адбылася 30 чэрвеня ў Лондане. На ёй прысутнічалі Ірына Багданава, сястра зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, і Алена Эдвардс, сястра жонкі яшчэ аднаго экс-кандыдата, Алеся Міхалевіча.

"Я сустрэўся з членамі арганізацыі Index on Censorship. Мы абмеркавалі пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, уключаючы неадпаведную рэакцыю ўлад у мінулую сераду на жаданне беларускіх грамадзян публічна заявіць пра сваю занепакоенасць сітуацыяй у краіне", — цытуе Лідынгтона прэс-служба пасольства.

Брытанскі міністр падкрэсліў, што Вялікабрытанія сумесна з партнёрамі ў ЕС дамаглася поспеху ў прыняцці жорсткіх санкцый у дачыненні да кіруючага рэжыму, а таксама спрыяла таму, што Беларусь зноў апынулася ў цэнтры ўвагі Савета па правах чалавека ААН. Міжнародная супольнасць павінна дапамагчы беларусам абараніць іх правы на свабоднае выказванне сваёй думкі без боязі зведаць рэпрэсіі, перакананы Лідынгтон.

Ён выказаў "глыбокую заклапочанасць" тым, што некалькі палітычных зняволеных не маюць доступу да неабходнай медыцынскай дапамогі, у тым ліку Дзмітрый Бандарэнка, Дзмітрый Буланаў і Андрэй Саннікаў. У сувязі з гэтым Лідынгтон заклікаў Беларусь да выканання абавязацельстваў, прынятых ёю ў межах Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама Зводу прынцыпаў абароны ўсіх асоб, якія падвяргаюцца затрыманню ці зняволенню ў якой бы там ні было форме, прынятага Генеральнай асамблеяй ААН у 1988 годзе.

"Глыбокую занепакоенасць таксама выклікае выкарыстанне штрафных ізалятараў у якасці пакарання палітычных зняволеных. Дзмітрый Дашкевіч, старшыня "Маладога фронту", заяўляе, што падвяргаецца ізаляцыі за тое, што настойвае на сваім праве выкарыстоўваць беларускую мову — адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, — падкрэсліў міністр. — Тое, што адбываецца з Мікітам Ліхавідам, з`яўляецца асабліва абуральным. Пасля прыгавору, вынесенага яму ў якасці "арганізатара масавых беспарадкаў" падчас палітычна матываванага судовага разгляду ў лютым гэтага года, ён правёў амаль увесь час свайго зняволення ў штрафным ізалятары. Мы лічым, што такім чынам ён караецца за тое, што працягвае заяўляць пра сваю невінаватасць".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2011
 
Дата публикации:04.07.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3335
 
Ключевые слова:
Экспорт демократии Беларусь-Великобритания Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме