https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заява камітэта ААН аб парушэнні Беларуссю абавязацельстваў у сувязі з выкананнем смяротных прысудаў неправамерная, лічаць у МЗС


Заява Камітэта ААН па правах чалавека аб парушэнні Беларуссю міжнародных абавязацельстваў у сувязі з прывядзеннем у выкананне смяротных прысудаў неправамерная. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у каментарыі для СМІ.
"Мы не падзяляем ацэнкі Камітэта ААН па правах чалавека. Яны зробленыя на падставе ўласнага тлумачэння правапрымяняльнай практыкі за межамі міжнародных пагадненняў і не ўзгадняюцца з палажэннямі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах", — заявіў Савіных.

Ён зазначыў, што Беларусь не брала на сябе абавязацельства не прымяняць смяротную кару. "Мы заклікаем камітэт ААН адмовіцца ад практыкі суб`ектыўнай інтэрпрэтацыі міжнародных дагавораў", — сказаў прэс-сакратар.

Як паведамлялася раней, упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека размясціла на сваім сайце прэс-рэліз. У ім гаворыцца, што Беларусь парушыла свае міжнародныя абавязацельствы, прывёўшы ў выкананне смяротныя прысуды па справах, якія знаходзяцца на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека.

Размова ідзе пра расстрэл гродзенцаў Андрэя Бурдыкі і Алега Грышкаўцова, якіх у маі 2010 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў да вышэйшай меры пакарання. Яны прызнаныя вінаватымі на падставе адразу некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: "Забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасцю, звязанае з разбойным нападам"; "Разбой з нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў"; "Наўмыснае пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу";  "Выкраданне малалетняга групай асоб"; "Разбойны напад"; "Замах на крадзеж аўтамашыны" і "Крадзеж дакументаў".

Пасля вынясення прысуду асуджаныя прасілі прэзідэнта аб памілаванні, але ім было адмоўлена. У снежні 2010 года прыгавораныя да смерці звярнуліся па дапамогу ў Камітэт ААН па правах чалавека, дзе іх скаргі былі афіцыйна зарэгістраваныя.

Пра расстрэл асуджаных стала вядома 20 ліпеня з публікацыі ў газеце "Вечерний Гродно". Паводле звестак праваабаронцаў, прысуды былі выкананыя ў перыяд з 11 па 19 ліпеня.

Чарговыя смяротныя пакаранні ў Беларусі асудзіла кіраўніцтва Еўрасаюза, Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя".

Варта нагадаць, што Беларусь з`яўляецца адзінай дзяржавай у Еўропе, якая прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды.

Марына Носава, БелаПАН
28 ліпеня 2011
 
Дата публикации:28.07.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3037
 
Ключевые слова:
Смертная казнь Правосудие ООН Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме