https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі лічыць неправамернай заяву Абамы пра сітуацыю ў краіне


"Заява прэзідэнта ЗША Барака Абамы па Беларусі ад 27 мая 2011 года з`яўляецца неправамернай і не грунтуецца на рэальных фактах падзей", — гаворыцца ў каментарыі прэс-сакратара беларускага МЗС Андрэя Савіных.

Паводле яго слоў, не першы раз амерыканскі бок заяўляе пра ўзмацненне санкцый — пры тым, што ЗША з уласнага вопыту адносінаў з шэрагам краін павінны цудоўна ведаць, што палітыка санкцый не дзейнічае.

"Як можна задумваць увядзенне санкцый супраць дзяржаўных прадпрыемстваў — на іх жа працуюць значная частка насельніцтва Беларусі, яны ў значнай ступені фарміруюць бюджэт краіны — гэта значыць ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, пенсіі, адукацыю. Тады супраць каго насамрэч скіраваны гэтыя санкцыі? Гэта простае супастаўленне паказвае крывадушнасць сцвярджэнняў аб "падтрымцы беларускага народа", — заявіў Савіных.

"Мы ўпэўнены ў важнасці ўзаемадзеяння Беларусі з ЗША. Злучаныя Штаты павінны знайсці ў сабе сілы адмовіцца ад падманных стэрэатыпаў і састарэлых падыходаў. Даўно час пачаць будаваць канструктыўнае супрацоўніцтва ў сапраўдных інтарэсах нашых народаў. Мы заўсёды былі да гэтага гатовы — і гатовы зараз", — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Як раней паведамлялася, Барак Абама асудзіў прыгаворы, вынесеныя экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, і заявіў пра магчымасць увядзення новых санкцый у дачыненні да краіны.

ЗША лічаць "адважных актывістаў і кандыдатаў, арыштаваных і абвінавачаных у сувязі з задушэннем пратэсту 19 снежня, палітычнымі зняволенымі", заявіў Абама.

"Мы вітаем шырокі міжнародны кансенсус, згодна з якім дзеянні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ўрада Беларусі ў сувязі з гэтым асуджаюцца", — заявіў амерыканскі лідар.

Абама падкрэсліў, што ў дадатак да ўжо дзейных санкцый, уведзеных урадам ЗША, — абмежаванняў на паездкі для беларускіх чыноўнікаў і замарожвання іх фінансавых актываў — ЗША будуць праводзіць палітыку новых санкцый супраць асобных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў.

"Гэтыя меры скіраваны супраць адказных за рэпрэсіі, у прыватнасці прэзідэнта Лукашэнкі, і не скіраваны супраць народа Беларусі, — зазначыў прэзідэнт ЗША. — Мы ўзгадняем дзеянні з іншымі ўцягнутымі ўрадамі, каб забяспечыць прыцягненне да адказнасці беларускіх чыноўнікаў, адказных за гэтыя рэпрэсіўныя акцыі, шляхам рэалізацыі гнуткага міжнароднага рэжыму санкцый".

Барак Абама паведаміў, што ЗША павялічылі дапамогу, скіраваную на падтрымку дэмакратычных рэформ у Беларусі. "Мы далучаемся да ЕС і іншых нашых саюзнікаў і партнёраў з падтрымкай імкнення народа Беларусі да сучаснага, дэмакратычнага і квітнеючага грамадства ў межах Еўропы", — заявіў амерыканскі лідар.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 мая 2011

 
Дата публикации:28.05.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3613
 
Ключевые слова:
Евросоюз Беларусь-США Восточное партнёрство Экономика Санкции США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме