https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка расказаў пра сваю размову з Кадафі


Сродкі масавай інфармацыі сталі зброяй ажыццяўлення палітыкі тых, хто "вучыць жыць" беларусаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка, выступаючы са штогадовым пасланнем да народа і парламента.
"Вазьміце "Еўраньюс". Як яны сябе паводзяць. Гэты сродак масавай інфармацыі стаў зброяй у руках бандытаў", — завіў Лукашэнка, каментуючы асвятленне тэлеканалам падзей на Блізкім Усходзе, у прыватнасці ваенных дзеянняў у Лівіі.

"Як толькі адна з краін пачала бамбіць Лівію... Крый божа, гэта зрабіла б Расія ў дачыненні да іншай рэспублікі, скажам, як гэта ў Грузіі было... Там жа змардавалі ўсю гэту Расію. Францыі ўсё гэта з рук сыходзіць. Чаму? Францыя — адна з заснавальнікаў "Еўраньюс", плаціць грошы. Дык дзе ж аб`ектыўнасць?" — задаў пытанне прэзідэнт.

"Скажу больш, хоць я гэта і не афішую, я размаўляў з Кадафі і задаў пытанне: што ў цябе там адбываецца, людзі бягуць, дыпламаты? Ён засмяяўся і гаворыць: "Спадар прэзідэнт, ну вы мне верыце. Вы не тое тэлебачанне глядзіце". Тое, што ён мне расказаў, хай гэта таксама суб`ектыўны падыход, але там усё зусім было не так", — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле меркавання Лукашэнкі, і прэзідэнт ЗША Барак Абама, і еўрапейцы прызналі, што палітыка адносінаў ЕС да Лівіі зайшла ў тупік. "Так гэта можна было загадзя прадбачыць. Які нармальны народ пагадзіцца з тым, што бамбяць яго краіну", — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што гэта "вайна за рэсурсы, за нафту. Усе выдатна разумелі". Але СМІ, паводле яго слоў, усё адно "лёталі следам за знішчальнікамі і бамбардзіроўшчыкамі", — нагадаў прэзідэнт.

Паводле меркавання Лукашэнкі, беларускія дзяржСМІ "святыя" ў параўнанні з заходнімі. "Нам не трэба станавіцца падобнымі да заходніх СМІ, бегчы за імі. Трэба ўсё рабіць сумленна, адкрыта і па-дзелавому аб`ектыўна", — падкрэсліў прэзідэнт.

"Мы ж СМІ арыентуем не на бамбёжкі, а каб яны фарміравалі нашу дзяржаву, яе маральныя прынцыпы і адстойвалі, выхоўвалі моладзь у патрэбным ключы. Такія СМІ нам патрэбныя", — дадаў ён.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, СМІ "не павінны дудзець у адну дуду. Яны павінны крытычна падыходзіць да тых ці іншых працэсаў і нічога нікому не прабачаць. Гэта тычыцца і апазіцыйных СМІ".

Паводле меркавання Лукашэнкі, СМІ павінны аб`ектыўна і аргументавана падыходзіць да падачы інфармацыі. "Перш чым штосьці напісаць, і крый божа штосьці сказаць у электронных СМІ, трэба падумаць", — папярэдзіў Лукашэнка.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2011
 
Дата публикации:22.04.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3391
 
Ключевые слова:
Каддафи Война в Ливии Цветные революции Интервенция СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме