https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна дапаможа Беларусі замірыцца з ЭЗ


Украіна не абавязаная падтрымліваць пазыцыю Эўразьвязу адносна Беларусі ва ўсіх аспэктах. Пра гэта заявіў 14 сакавіка афіцыйны прадстаўнік украінскага МЗС Алег Валошын, паведамляе "Ўкраінская праўда".
"Мы разумеем тую заклапочанасьць, якую ЭЗ выказвае ў дачыненьні да стану дэмакратыі ў Беларусі. Мы гэта даносілі да нашых беларускіх партнёраў", – зазначыў ён.

"Пры гэтым, безумоўна, Украіна, якая не зьяўляецца кандыдатам на членства ў ЭЗ, не абавязаная ва ўсім салідарызавацца з Эўрапейскім Зьвязам. У нас асобныя адметнасьці супрацоўніцтва зь Беларусьсю, велізарны аб`ём гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня, у нас даўняя гісторыя, гэта наш сусед і блізкі нам народ", – патлумачыў сьпікер украінскага МЗС

"Усё гэта ставіць Украіну ў натуральнае становішча краіны, зацікаўленай у пасярэдніцтве паміж ЭЗ і Беларусьсю", – заявіў Валошын.

"Мы мяркуем, што любая ізаляцыя Беларусі будзе контрпрадуктыўнай. Мы спадзяемся, што беларускае кіраўніцтва праявіць добрую волю і памірыцца з ЭЗ, і Ўкраіна ў гэтым гатовая ўсяляк дапамагаць", – падкрэсьліў дыплямат.

14 сакавіка 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:15.03.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2485
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза Украина-Беларусь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме