https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сейм Польшчы асудзіў "рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства"


Сейм Польшчы рашуча асуджае "рэжым Аляксандра Лукашэнкі за насілле і палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства", а таксама за "фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў". Адпаведная рэзалюцыя прынята ў Варшаве 25 лютага.
"Памятаючы пра салідарную барацьбу палякаў і беларусаў за свабоду і дэмакратыю", парламент Польшчы патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх арыштаваных і спыніць палітычныя рэпрэсіі.

Польскія дэпутаты выступаюць за ўвядзенне візавых санкцый у дачыненні да адказных за рэпрэсіі беларускіх чыноўнікаў і адначасова — за даванне грамадзянам Беларусі "доступу да рэсурсаў і магчымасцяў Еўрасаюза як у плане свабоды перамяшчэння і адкрыцця рынку працы, так і ў плане ўдзелу ў праграмах у галіне адукацыі, навукі і культуры", гаворыцца ў рэзалюцыі.

Сейм таксама выступіў за значнае павелічэнне фінансавання дэмакратычных праектаў Беларусі, у тым ліку тых, што рэалізуюцца няўрадавымі арганізацыямі.

Як паведамляе Польскае агенцтва друку (PAP), падчас прыняцця рэзалюцыі ў зале знаходзілася група прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Перад зацвярджэннем дакумента з імі сустрэўся спікер сейма Гжэгаж Схетына.

Рэзалюцыя прынята на падставе ўсеагульнай ухвалы, бо на пасяджэнні 24 лютага праект дакумента падтрымалі ўсе парламенцкія аб`яднанні.

Нагадаем, міжнародная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі расцаніла праект рэзалюцыі польскага сейма "як непавагу да беларускага народа, які свабодна і абсалютна дэмакратычна зрабіў свой свядомы выбар на карысць дзейнага кіраўніка дзяржавы".

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 25 лютага 2011
 
Дата публикации:25.02.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3438
 
Ключевые слова:
Евросоюз Выборы в Беларуси Демократия Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме