https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" не будзе зарэгістравана — гэта бандыты


Партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", хутчэй за ўсё, ніколі не будзе зарэгістраваная ў Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю амерыканскай газеце The Washington Post.
"Яны ўдзельнічалі ў беспарадках. Яны не хрысціянскія дэмакраты, яны бандыты", — сказаў Лукашэнка.

Адказваючы на пытанне, ці не думае ён над тым, каб змяніць 193-ці артыкул Крымінальнага кодэкса, з-за якога, на думку інтэрв`юёра — старшага рэдактара газеты Элізабет Грэхем Веймаўт, — "няўрадавым арганізацыям так цяжка рэгістравацца, і, такім чынам, дзейнічаць, не баючыся пераследу", Лукашэнка заявіў, што зарэгістраваць няўрадавую арганізацыю не праблема, калі яна не парушае законы.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2011
 
Дата публикации:06.03.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2033
 
Ключевые слова:
выборы в Беларуси Беспорядки в Минске Христианские демократы Интервью А.Лукашенко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме