https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія паслы вярнуліся з краін знаходжання. Навошта іх сабралі ў Мінску?


У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі стартаваў штогадовы семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.
На адкрыцці семінара міністр замежных спраў Уладзімір Макей акрэсліў умовы, у якіх сёння развіваецца Беларусь, а таксама нагадаў дыпламатам аб прыярытэтах знешняй палітыкі.

У час вучобы, якая прадоўжыцца на працягу тыдня, беларускія дыпламаты правядуць нараду ва ўрадзе, сустрэчы з прадстаўнікамі розных міністэрстваў і ведамстваў, банкаўскіх арганізацый, канцэрнаў і прадпрыемстваў.

"Пералік тэм гэтай вучобы даволі шырокі. Гэта не проста і не толькі пытанні эканомікі і гандлю. Сёння асабліва важна дакладна разумець і ўдасканальваць нашы магчымасці па процідзеянні і мінімізацыі знешніх выклікаў і пагроз, як ужо застарэлых, так і новых, - сказаў Уладзімір Макей. - Акцэнты будуць зроблены на пытаннях імпартазамяшчэння ў кантэксце процідзеяння заходнім санкцыям, а таксама аналізе заходніх санкцый у банкаўскай сферы і магчымасцях іх мінімізацыі".

Дыпламаты абмяркуюць і шляхі вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у сферы пасажырскіх, грузавых аўтамабільных і чыгуначных перавозак.

Рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч у сваю чаргу адзначыў, што ў час семінара значная колькасць пытанняў будзе прысвечана эканамічнай праблематыцы, становішчу Беларусі і яе развіццю ва ўмовах санкцыйнага націску.

"Таксама не застануцца не закранутымі пытанні гібрыднай вайны, якая разгорнута супраць нашай краіны, пытанне генацыду беларускага народа - мы гэты парадак дня імкнёмся актыўна ўзнімаць і на міжнародным узроўні", - дадаў Вячаслаў Даніловіч.

18 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2022
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1043
 
Ключевые слова:
Посольство Семинар Академия управления
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме