https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Лаўроў: Расія не збіраецца заплюшчваць вочы на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі


Расія не збіраецца заплюшчваць вочы на праблемы правоў чалавека ў Беларусі, заявіў 3 лютага міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў падчас запісу праграмы Spotlight Аляксандра Гурнова, якая выйдзе ў эфір на тэлеканале Russia Today у найбліжэйшую суботу.
"Беларусь — наша братняя краіна, стратэгічны партнёр, але гэта не азначае, што мы заплюшчым вочы на парушэнне асноўных правоў і свабод", — цытуе Лаўрова РІА Новости.

Паводле слоў міністра, Масква "не збіраецца кіравацца двайнымі стандартамі, што неабходна для выканання правоў і свабод у самой Расіі". "Ёсць пэўныя стандарты, ёсць абавязацельствы, пад якімі мы падпісаліся", — заявіў Лаўроў.

Ён назваў "непрымальнымі" арышты ў Беларусі кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, а таксама двух расійскіх грамадзян. "Мы спрабуем атрымаць больш яснасці ў беларускіх калег", — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ.

Нагадаем, грамадзяне Расіі Арцём Брэус і Іван Гапонаў уваходзяць у лік абвінавачваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Паводле звестак расійскага пасольства ў Мінску, сёння ім можа быць прад`яўлена канчатковае абвінавачанне.

1 лютага прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў расійскаму МЗС улічваць у сваёй пазіцыі меркаванне праваабаронцаў па падзеях у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

2 лютага Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія не падтрымлівае санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам і ЗША ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, аднак лічыць непрымальнымі масавыя арышты пасля прэзідэнцкіх выбараў. Ён выказаў надзею на тое, што беларускія ўлады аператыўна адрэагуюць на патрабаванне Захаду вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў і праваабаронцаў, а таксама забяспечыць абарону правоў чалавека і палітычных свабод.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2011 
 
Дата публикации:04.02.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4642
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Союзное государство Права человека Санкции Евросоюза Санкции США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме