Пры гэтым венгерскае пасольства ў Беларусi гэту iнфармацыю афiцыйна абвяргае. Прадстаўнiк беларускага знешнепалiтычнага ведамства адзначыў: "Распаўсюджванне такой iнфармацыi з усёй вiдавочнасцю даказвае, што супраць Беларусi вядзецца адкрытая, дэструктыўная iнфармацыйная вайна. Выкарыстоўваецца любая хлусня i правакацыi для таго, каб паставiць пад сумненне вынiкi прэзiдэнцкiх выбараў i свабоднага волевыяўлення беларускага народа".
Андрэй Савiных падкрэслiў, што "такiмi трукамi рэальную гiсторыю сказiць не ўдасца". "Час усё расставiць на свае месцы", — перакананы ён.
Звязда
26 студзеня 2011