https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕС абяцае павялічыць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці да 15,6 млн. еўра


Еўракамісія павялічыць падтрымку беларускага грамадства ў чатыры разы — да 15,6 мільёна еўра. Пра гэта заявіў 2 лютага еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі донараў "Салідарнасць з Беларуссю" ў Варшаве.
"Мы хочам фінансаваць праграмы па пытаннях правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці. Мы хочам, каб гэтая супольнасць была мацнейшай і магла ажыццяўляць малыя праекты на лакальным узроўні", — цытуе Фюле Польскае агенцтва друку (PAP). На думку Фюле, гэта павінна дапамагчы пазбегнуць ізаляцыі беларускага народа ад Еўропы.

Еўракамісар падкрэсліў: павелічэнне падтрымкі закране найперш няўрадавыя арганізацыі, незалежныя СМІ і студэнтаў.

Паводле слоў Фюле, вельмі важна, каб грамадзяне Беларусі маглі прыязджаць у краіны Еўрасаюза. Для аблягчэння ім уезду ў ЕС неабходна адмяніць або знізіць візавыя зборы, заявіў ён.

Еўракамісар нагадаў, што 31 студзеня ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў апазіцыі.

Паводле інфармацыі Фюле, бюджэт Еўрасаюза на падтрымку ахвяраў рэпрэсій і іх сем`ям складзе 1,7 млн. еўра; 1 млн. плануецца штогод накіроўваць на падтрымку незалежных устаноў адукацыі. Еўракамісар зазначыў, што ЕС імкнецца да пашырэння стыпендый у межах студэнцкіх абменаў з Беларуссю.

Падчас канферэнцыі Штэфан Фюле прапанаваў арганізаваць такую сустрэчу ў канцы лютага або пачатку сакавіка для падрыхтоўкі плана каардынацыі і аказання фінансавай дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2011


 
Дата публикации:02.02.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4105
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза Поддержка оппозиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме