https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хельсінкская камісія ЗША выказвае глыбокую занепакоенасць рэпрэсіямі ў Беларусі


Камісія ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) выказвае глыбокую занепакоенасць рэпрэсіўнай кампаніяй, якая разгарнулася ў Беларусі пасля снежаньскіх выбараў. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве сустаршыняў камісіі, сенатара Бенджаміна Кардына і кангрэсмена Элсі Гастынгса.
"Імклівае пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі патрабуе рашучага адказу ад ЗША, Еўрасаюза і іншых бакоў, прыхільных прынцыпам Хельсінкскага заключнага акта. Рэпрэсіўная кампанія ў Мінску павінна быць спынена, пачынаючы з неадкладнага вызвалення затрыманых журналістаў і апазіцыйных актывістаў", — цытуе Кардына прэс-служба Хельсінкскай камісіі.

"У снежні прэзідэнт Лукашэнка на саміце ў Астане пацвердзіў, што Беларусь будзе прытрымлівацца прынцыпаў АБСЕ, але ўжо праз некалькі тыдняў яго рэжым пачаў поўнамаштабны наступ на свабодную прэсу і грамадзянскую супольнасць, — заявіў у сваю чаргу Гастынгс. — Цяпер самы час для Лукашэнкі прыструніць КДБ і праваахоўныя органы, вызваліць зняволеных, спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных СМІ і дэмакратычных актывістаў і пачаць супрацоўніцтва з АБСЕ".

Сустаршыні Хельсінкскай камісіі адзначаюць, што ЗША і Еўрасаюз плануюць увесці больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў адказ на працяг рэпрэсій.

Бенджамін Кардын узначальваў дэлегацыю кангрэса і сената ЗША падчас візіту ў Беларусь у 2009 годзе, а Элсі Гастынгс асабіста знаёмы з некаторымі са зняволеных беларускіх актывістаў, паведамляе прэс-служба Хельсінкскай камісіі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2011 
 
Дата публикации:21.01.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4707
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Права человека Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме