https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эўразьвяз запускае мэханізм санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі


7 студзеня ў Брусэлі запушчаны мэханізм падрыхтоўкі рашэньня аб ужываньні Эўразьвязам санкцый у адносінах да беларускіх уладаў. Пра гэта расейскаму агенцтву "Новости" паведамілі ў апараце аднаго з Пастаянных прадстаўнікоў 27 краінаў Эўразьвязу ў Радзе ЭЗ.
Паведамляецца, што палітычнае рашэньне наконт санкцый будзе прынятае падчас першай сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзяржаў Эўразьвязу, заплянаванай на 31 студзеня. Паводле дыпляматычных крыніцаў, сьпіс беларускіх афіцыйных асобаў, у адносінах да якіх ЭЗ зьбіраецца ўжыць санкцыі, можа быць пашыраны больш чым за сто чалавек.

Нагадаем што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года Эўразьвяз увёў у адносінах да Беларусі эканамічныя санкцыі, а таксама візавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў, уключна з Лукашэнкам, абвінаваціўшы прэзыдэнта краіны ў правядзеньні несвабодных і непразрыстых выбараў.

Пра тое, што Эўразьвяз можа пашырыць ужываньне санкцый супраць Лукашэнкі і асобаў, адказных за гвалт і арышты ў адносінах да актывістаў беларускай апазыцыі падчас акцыі 19 сьнежня і ў наступныя дні, першымі заявілі кіраўнікі МЗС Швэцыі і Вугоршчыны -- Карл Більдт і Янаш Мартоні.

08 студзеня 2011
Радыё Свабода


 
Дата публикации:08.01.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3552
 
Ключевые слова:
Евросоюз-Беларусь Экономика Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме