https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вэстэрвэле папярэджвае Лукашэнку адносна рэпрэсій Гіда Вэстэрвэле


Guido Westerwelle
Кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вэстэрвэле заявіў 30 кастрычніка, напярэдадні заплянаванага на аўторак візыту ў Менск, што зьбіраецца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў данесьці да беларускага кіраўніцтва вельмі дакладны і зразумелы палітычны сыгнал Эўропы.
У інтэрвію выданьню «Sueddeutsche Zeitung» ён у прыватнасьці сказаў: «Мы ня будзем ўмешвацца ў выбарчую кампанію, аднак дадзім выразны палітычны сыгнал адносна таго, што мы зь вялікай заклапочанасьцю назіраем за дзяржаўнымі рэпрэсіямі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў».

Разам з сваім польскім калегам Радаславам Сікорскім, які таксама прыбудзе 2 лістапада ў беларускую сталіцу, Гіда Вэстэрвэле сустрэнецца зь беларускім міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, а таксама кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, іншымі кандыдатамі ў прэзыдэнты.

Як падае «Sueddeutsche Zeitung», Вэстэрвэле мае намер нагадаць беларускаму кіраўніцтву, што транспарэнтная выбарная кампанія — гэта, у тым ліку, і дастатковыя магчымасьці для дзеяньняў розных партый і грамадзянскай супольнасьці, уключна зь іх свабодным доступам да СМІ.

Паводле кіраўніка нямецкага МЗС, калі Беларусь абярэ для сябе дэмакратычны шлях, Эўропа надалей будзе адкрывацца для яе.

30 кастрычніка 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:31.10.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4628
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Евросоюз Избирательная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме